Грамадства55

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы

Прэзідэнт асацыяцыі аўтаперавозчыкаў «Лінава» Эрландас Мікенас паведаміў, што Беларусь дазваляе вяртацца ў Літву толькі тым фурам, якія ўехалі ў краіну ўжо пасля таго, як мяжа была зноў адкрытая. Тыя ж кіламетры фур, што стаяць у Беларусі з пачатку месяца, па-ранейшаму не могуць выехаць: Мінск патрабуе дыпламатычных кансультацый з Вільняй, паведамляе LRT.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле словаў Эрландаса Мікенаса, новыя фуры суправаджае беларуская мытня да тэрміналаў, дзе яны разгружаюцца, зноў загружаюцца і ў суправаджэнні вяртаюцца да мяжы з Літвой. Аднак перачапленне прычэпаў цяпер забароненае, таму перавозчыкі могуць толькі разгрузіць і загрузіць груз у той жа самы прычэп, што ўскладняе працу і павялічвае рызыку пашкоджання тавару.

Ён адзначыў, што такі парадак ужо дзейнічаў для польскіх перавозчыкаў, але раней не было патрабаванняў аб суправаджэнні да тэрміналаў.

Мікенас лічыць, што забарона на выезд «старых» фур мае палітычны характар: Мінск хоча гарантый, што Літва зноў не закрые мяжу, бо раней былі жорсткія выказванні з боку літоўскага ўрада.

Кіраўнік «Лінавы» гаворыць, што прагназаваць, калі ўдасца вярнуць затрыманую тэхніку, немагчыма: «Толькі Бог ведае».

Літоўская прэм’ер-міністарка Інга Ругінене заявіла, што такая сітуацыя сведчыць пра гібрыдную атаку рэжыму Лукашэнкі. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў не драматызаваць праблему, але паабяцаў высветліць прычыны, чаму фурам не дазваляюць вярнуцца.

Літва адкрыла мяжу, закрытую з канца кастрычніка, уначы з серады на чацвер, аднак літоўскія перавозчыкі пасля таго ўсё яшчэ не могуць пакінуць беларускія стаянкі.

Каментары5

  • Агент Хели Коптер
    22.11.2025
    Это было ясно сразу, что за слишком длинный язык литовского руководства хунта что-нибудь отчебучит. Я думал, что они не откроют границу со своей стороны. По итогу месть оказалась даже тоньше. Сейчас и шары летят, и граница открыта и тягачи стоят.
  • Шкалата аджыгае: "месть тоньше"
    22.11.2025
    Агент Хели Коптер, паглядзім хто будзе смяяцца апошні
  • Ну
    23.11.2025
    Лукашэнка проста ўзяў закладнікаў. І круціць цяпер яйкі летувісаў, як хоча. А яны як не ведалі раней, як паводзіць сябе са звычайнай гапатой, так і не ведаюць да гэтага. Ім патрэбныя "кансультацыі". Ніяк не зразумеюць, што не пасажырскую мяжу трэба зачыняць, а грузавую.

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць