МЗС Літвы заявіла афіцыйны пратэст у сувязі з затрыманнем у Беларусі літоўскіх грузавікоў
21 лістапада Літва заявіла пратэст Беларусі з-за дыскрымінацыйных дзеянняў у адносінах да літоўскіх перавозчыкаў. Міністэрства замежных спраў Літвы перадало ноту прадстаўніку амбасады Беларусі ў Вільні.

Літоўскі бок паведаміў, што наўмыснае невыпусканне з Беларусі аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў, якія належаць літоўскім кампаніям і грамадзянам, разглядаецца як свядомае прысваенне маёмасці і грубае парушэнне агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права.
Падчас сустрэчы МЗС Літвы запатрабавала ад Мінска неадкладна спыніць такія дзеянні. Акрамя таго, Літва папярэдзіла, што ў супрацьлеглым выпадку пакідае за сабой права звярнуцца ў суд, патрабаваць кампенсацыі і прымаць іншыя меры адказу як на нацыянальным, так і на ўзроўні Еўрапейскага Саюза.
Каментары