Свет88

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай

Пра гэта ён напісаў у сацсетках.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo / Matias Delacroix

«Усім авіякампаніям, пілотам, наркагандлярам і гандлярам людзьмі, калі ласка, улічыце, што паветраная прастора над Венесуэлай і вакол будзе цалкам закрытая. Дзякуй вам за ўвагу да гэтага пытання!», — напісаў прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы.

Апошнім часам над прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура згусціліся хмары. ЗША нарасцілі групоўку ля берагоў Венесуэлы для барацьбы з наркакартэлямі. На думку Вашынгтона, вялікая колькасць наркотыкаў у Злучаныя Штаты трапляе з Венесуэлы.

Таксама Дональд Трамп ухваліў падрыхтоўку сакрэтных дзеянняў ЦРУ ўнутры Венесуэлы, якія могуць прывесці да маштабнай вайсковай кампаніі.

ЦРУ атрымала санкцыю на правядзенне аперацый, што ўключаюць дыверсіі, кібер- і псіхалагічнае ўздзеянне з мэтай «падрыхтаваць поле бою». Вайскоўцы ж паралельна прапрацоўваюць варыянты дакладных удараў па аб’ектах, звязаных з наркатрафікам, і па ахове Мадура. Сярод працоўных сцэнароў — захоп нафтавых радовішчаў Венесуэлы, а таксама захоп або ліквідацыя Мадура.

Пры гэтым Трамп адначасова ініцыяваў закрытыя перамовы з Мадура. Паводле слоў суразмоўцаў газеты, венесуэльскі лідар паведаміў, што гатовы пайсці ў адстаўку пасля двух-трохгадовага пераходнага перыяду. Белы дом адмовіўся разглядаць такую адтэрміноўку, але дыпламатычны шлях выхаду з сітуацыі цалкам не выключаны.

Каментары8

  • Бум бум бум
    29.11.2025
    Ну, тамашні рэжым зрабіў палітычную турму галоўным будынкам сталіцы, з падсветкай 24/7.

    Цяперака паглядзім, як яно там, з лаяльнасцю наркакартэля ў пагонах.
  • Жэка
    29.11.2025
    З улікам ступені падрыхтоўкі амерынскага войска да рэальных баявых аперацый, то Трампу лепш абмежавацца гучнымі заявамі.
  • Доку Умаров
    29.11.2025
    Вот дурны Мадура. Трэба даўно было з картэлямі арганізаваць пуск метэазондаў з Мексікі ў бок Сан-Дыего. Адразу бы пайшлі на перамовы.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць