Здарэнні

МНС атрымала адказ Літвы пра здарэнне на Ігналінскай АЭС

МНС Беларусі атрымала афіцыйны адказ ад літоўскага боку на запыт пра інцыдэнт, які адбыўся на тэрыторыі Ігналінскай атамнай электрастанцыі, паведамляе МНС.

ІАЭС, 2019 год. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Паводле паведамлення, на ІАЭС адбылося ўзгаранне ў блоку фільтрацыі паветра шротаструменнай устаноўкі, якая з'яўляецца часткай комплексу першаснай перапрацоўкі радыеактыўных адходаў.

Літоўскі бок запэўніў, што пажар быў аператыўна патушаны і пацярпелых няма, выкіду радыеактыўных матэрыялаў не адбылося.

Па Міжнароднай шкале ядзерных і радыялагічных падзей МАГАТЭ падзея класіфікуецца як «ніжэй шкалы».

Таксама ў адказе было пазначана, што знешняя дапамога Літве для ліквідацыі наступстваў не спатрэбілася.

Пажар адбыўся 25 лістапада ў комплексе першаснай апрацоўкі радыеактыўных адкідаў. Паводле афіцыйных паведамленняў літоўскага боку, у выніку інцыдэнту не зафіксавана ані радыяцыйнай шкоды навакольнаму асяроддзю і насельніцтву, ані пацярпелых сярод персаналу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць