Грамадства11

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года

35‑гадовага мінчаніна ўладкавалі прыбіральшчыкам на транспартным прадпрыемстве, каб спаганяць грошы на выхаванне дзяцей, але працаваць яму не хацелася.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Выглядае, што на працу мужчыну выходзіў нячаста, але звольніць такога работніка было няпроста, няглядзячы на яго прагулы і алкагалізм.

Рэч у тым, што ў мужчыны ёсць дзве дачкі ва ўзросце 8 і 11 гадоў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Таму з яго трэба было спаганяць хоць якія грошы на іх утрыманне.

Урэшце на мінчаніна ўсё ж завялі крымінальную справу — хутчэй за ўсё, не за прагулы, а за ўхіленне ад сплаты грошай на дзяцей.

У выніку мужчыну прысудзілі хатнюю хімію на 2,5 года і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Іронія лёсу, але гэта значыць, што яму прыйдзецца зноў знайсці хоць якую працу — можа, такім самым прыбіральшчыкам на тым самым прадпрыемстве.

Зрэшты, мінчаніна раней ужо тройчы судзілі за тое самае, піша «Мінская праўда».

Каментары1

  • Ёсік
    02.12.2025
    Упёрты лукашэнка хоча выхаваць безнадзейных людзей? У іх спытайцеся, ці хочуць яны чаго-небудзь акрамя крыжачка. Такога ўладкоўваюць на прадпрыемствы, і для супрацоўнікаў (аддзел кадраў, па тэхніцы бясьпекі, брыгадзір, майстар) пачынаецца пекла. Як быццам найлепшы супрацоўнік, усе ў с.аку цалуюць.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць