Спорт22

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя

Матч чэмпіянату свету па футболе 2026 года, прызначаны арганізатарамі як Pride Match для падтрымкі ЛГБТК+ супольнасці, мае прайсці паміж дзвюма краінамі, дзе гомасэксуальнасць забароненая — Егіптам і Іранам, паведамляе Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Chris Pizzello / Invision / AP

Мясцовы арганізацыйны камітэт у Сіэтле, адным з гарадоў — гаспадароў турніру, паведаміў, што гульня на стадыёне Lumen Field 26 чэрвеня будзе прысвечаная святкаванню ЛГБТК+ культуры. Планы на матч былі складзеныя яшчэ да таго, як былі вядомыя ўдзельнікі і групы ЧС-2026.

Пры гэтым у Іране за гомасэксуальныя адносіны пагражае смяротнае пакаранне, а ў Егіпце законы аб маральнасці часта выкарыстоўваюцца для абмежавання правоў ЛГБТК+ людзей.

Мерапрыемства арганізаванае толькі мясцовым камітэтам і не мае афіцыйнага статусу FIFA. Яно супадзе з афіцыйным Pride weekend у Сіэтле, і мясцовыя мастакі ў гэты дзень змогуць выставіць свае работы для дэкарацый вакол стадыёна і горада.

Камітэт па Pride Match падкрэсліў, што гульня адбудзецца па плане і што яе мэта — святкаванне і падтрымка ЛГБТК+ падзей у Сіэтле і ЗША, а таксама дэманстрацыя адзінства і павагі да ўсіх.

Гэта не першы раз, калі спробы падтрымкі ЛГБТК+ на ЧС сутыкаюцца з праблемамі: на чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары гульцы, якія планавалі насіць павязку OneLove, рызыкавалі атрымаць жоўтую картку.

Каментары2

  • Хитрая пропаганда
    08.12.2025
    Запомните раз и навсегда, уважаемое спадарства. Западная пропаганда очень хмтра и извращенна. Лукашенковская пропаганда- это цветочки и божий дар, по сравнению, с западной пропагандой.
  • Filipp
    08.12.2025
    "Пры гэтым у Іране за гомасэксуальныя адносіны пагражае смяротнае пакаранне, а ў Егіпце законы аб маральнасці часта выкарыстоўваюцца для абмежавання правоў ЛГБТК+ людзей.'©
    Неблагія краіны ў гэтым аспекце

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася7

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 155

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы7

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць