Музыка11

У праекце «Ў» задзейнічаны ветэран ФСБ

Сяргей Бадзюк — чалавек з пакручастай біяграфіяй.

Сяргей Бадзюк — чалавек з біяграфіяй: неаднаразовы чэмпіён Эўропы па паўэрліфтынгу, былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Расеі і вэтэран ФСБ, які да ўсяго працаваў на кіроўных пасадах на мясакамбінатах, у банках, нафтавых кампаніях, а цяпер актыўна здымаецца ў расейскім кіно. Бадзюк сыграе галоўную ролю ў кліпе беларускага праекту на песьню «Ня кожны».

Праект «У нескладовае» быў створаны былым гітарыстам гурта «J:морс» Раманам Арловым з мэтай прасунуць беларускамоўную музыку ў Расею. У ім задзейнічаныя вядучыя айчынныя музыканты — лідэры гуртоў «Палац», Pomidor/off, «Стокс», «Харлі», «Дзецідзяцей». Першы канцэрт у Маскве гэтая зорная каманда дае 5 чэрвеня ў клюбе «Меццо-форте», што ля станцыі мэтро «ВДНХ», пры падтрымцы грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі». Удзел у канцэрце таксама бярэ гурт «Палац». Дзея будзе звацца «Сіні пашпарт» (уладальнікі беларускіх пашпартоў атрымаюць пэўную зьніжку на ўваход). Мяркуецца, што такія канцэрты стануць пэрыядычнымі. Сярод тых, хто можа выступіць у Маскве ў бліжэйшы час у межах гэтай акцыі — гурты «Крама» і «Дзецідзяцей».

На наступны дзень у Маскве пачнецца праца над кліпам на песьню «Ня кожны» праекту «У нескладовае». Здымаць будзе рэжысэр Віталь Чыжоў, былы генэральны прадусар беларускага Першага музычнага тэлеканалу, які зьехаў працаваць на тэлеканал НТВ. «Відэа пра беларускія рэаліі і на беларускай мове, зьнятая сярод краявідаў Масквы павінна зьвярнуць на сябе ўвагу», — упэўнена заявіў «Тузіну Гітоў» прадусар праекту Раман Арлоў. На ролю галоўнага героя кліпа запрошаны расеец украінскага паходжаньня Сяргей Бадзюк — чалавек з фантастычнай біяграфіяй: неаднаразовы чэмпіён Эўропы па паўэрліфтынгу, былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Расеі і вэтэран ФСБ, які да ўсяго працаваў на кіроўных пасадах на мясакамбінаце, у банках, нафтавых кампаніях. З 2004 году Бадзюк заняўся акторскай кар’ерай (граў у фільмах «Пурпурные облака», «Мустанг», «Антикиллер-3» ды іншых). Прадусары беларускага праекту мяркуюць далучыць у будучыні да супрацы з «У нескладовым» яшчэ шэраг расейскіх зорак.

Песьня «Ня кожны» праекту «У нескладовае» бярэ ўдзел у гіт-парадзе на «Тузіне Гітоў».

Каментары1

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць