Грамадства33

Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?

Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.

Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра неабходнасць кансалідавацца для таго, каб адстойваць свае правы. «Мы выступаем за стварэнне незалежнага студэнцкага прафсаюза. Большасць студэнтаў нічога не ведаюць пра свае правы, і ў многіх канфліктных сітуацыях яны не ведаюць, што рабіць», — сказала адна з арганізатараў канферэнцыі Аляксандра Дзікан.

У якасці прыкладу прыводзілася сістэма абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ. Паводле меркавання ўдзельнікаў сустрэчы, размеркаванне не павінна быць завочным і вырашацца толькі на ўзроўні кіраўніцтва ВНУ — студэнты маюць права ўдзельнічаць ва ўсіх пытаннях, якія непасрэдна тычацца іх далейшага лёсу.

Закраналіся таксама праблемы гуманнасці і маралі пры падрыхтоўцы спецыялістаў-медыкаў і біёлагаў. Прысутныя выступалі за ўкараненне альтэрнатыў пры правядзенні паказальных і навучальных эксперыментаў на лабараторных жывёлах.

«Праводзіць трэнінгі непасрэдна па механізме абароны правоў студэнтаў мы пачалі ў лютым гэтага года, — сказала Аляксандра Дзікан. — Затым правялі аналагічныя мерапрыемствы ў сакавіку, красавіку і двойчы ў маі. У іх узялі ўдзел больш за 60 студэнтаў».

«У палітыку мы не лезем, — дадала актывістка „Студэнцкай рады“ Яўгенія Андраюк. — Але калі быў інцыдэнт з Таццянай Шапуцька (Шапуцька ўваходзіць у кіраўніцтва апазіцыйнай арганізацыі „Малады фронт“ — Рэд.), якую адлічылі з БДУ нібыта за пропускі, наша арганізацыя дапамагала збіраць подпісы ў яе абарону».

«Цяпер студэнцкае асяроддзе хвалююць пытанні свабоды выбару і самавызначэння, магчымасць замежных выездаў, праблемы прымусовага ўступлення ў розныя арганізацыі і прафсаюзы, а таксама якасць адукацыі», — падкрэсліла Аляксандра Дзікан.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць