Культура

The UNB

Апошнім часам усю айчынную папулярную музыку можна падзяліць на афіцыйна прызнаную і неафіцыйна прызнаную. Аднак нават у межах гэтага жорсткага падзелу існуюць выканаўцы, здольныя існаваць па-за рамкамі першай і другой сыстэм. Да іх належыць група «The UNB».

Апошнім часам усю айчынную папулярную музыку можна падзяліць на афіцыйна прызнаную і неафіцыйна прызнаную. Аднак нават у межах гэтага жорсткага падзелу існуюць выканаўцы, здольныя існаваць па-за рамкамі першай і другой сыстэм. Да іх належыць група «The UNB». Яе стваральнік хаваецца пад артыстычным псэўданімам Дольнік і, наколькі мне вядома, базуецца недзе ў Гомелі. Час ад часу прыяжджае ў Менск, зьбірае найлепшых музыкаў (І.Люты, К.Гарачы, Д.Бударын), наігрывае ім падрыхтаваны матэрыял. Пасьля ў студыі робяцца сумесныя аранжыроўкі — і чарговы альбом гатовы!

«Гібіскус!» — ня першы плод фантазій, іроніі, сарказму і месцамі вытанчанага сьцёбу безумоўна адоранага прыродай Дольніка. Музыка — самая разнастайная, аж да шыкоўных імітацыяў нашталт «Танга Месяца» (!!!). Дольнік удала гуляе расейскім словам. Ён часам нагадвае раньніх «Дзюбэляў», адно што не настолькі рэзкі і не абмежаваны стылёвай выразнасьцю музыкі, не настолькі дакладна выразны, што да сродкаў выказваньня. Гэта — не для вялікіх заляў, не для «Тузінаў». Пра выйсьце на шырэйшыя прасторы папулярнасьці Дольнік ня думае. Ён проста робіць тое, што яму падабаецца. Але тое, што гэта заслугоўвае самай пільнай увагі, — бясспрэчна. «Я цяпер кампазытар», «Лачплесіс», «Так гаварыў Пеця Клыпа», «Сшытак №5 (Калыхальнінг)», «Некалькі slow» — гэтыя творы могуць даць поўнае ўяўленьне пра тое, на што здольны загадкавы Дольнік.

А па-беларуску — слабо? Ото бы- ло б!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га56

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны2

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га56

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць