Каханне і сэкс1212

Сіндром малога чэлеса

Замалы? Ды не можа такога быць!

Замалы? Ды не можа такога быць!

На пэўным этапе жыцця, як правіла ў юнацтве, ладную частку мужчын наведвае страх, што іх полавы орган недастаткова ўражвае памерамі. У пераважнай большасці такія страхі мінаюць, але ж у некаторых гэтая незадаволенасць габарытамі застаецца. Далей — горш: дакучлівыя думкі пра памеры могуць прывесці да вытворных праблемаў: няўпэўненасці ў сабе.

Мужчынскае спаборніцтва ў жыцці — непазабежнае. Так, большасць зважае: хто багацейшы, хто спраўнейшы, хто разумнейшы, але таксама: хто большы ростам, у каго лепшы склад цела, у каго гусцейшыя валасы і, нарэшце, у каго даўжэйшы чэлес. Гэткае змаганне з іншымі мужчынамі прыводзіць да таго, што вы забываецеся пра свае плюсы — генетычныя дарункі ад дзядоў і ўласныя дасягненні. Што ў выніку? Замест таго каб пачуцца прывабнымі і вартымі людзьмі, мужчыны займаюцца самакапаннем.

Пэўная колькасць мужчын верыць, што іх чэлес карацейшы за сярэднестатыстычны і таму пакутуюць на сіндром замалога чэлеса. Стан пагаршаецца, калі мужчына, наглядзеўшыся парнаграфічных фільмаў, дзе даўжыня чэлеса — часцяком адзінае, чым ёсць ганарыцца акторам, робяць адпаведныя памылковыя высновы.

Мужчына нараджаецца з пэўнымі генетычнымі дадзенымі, сярод якіх таксама памер чэлеса, які развіваецца ўвышкі і ўшыркі найбольш паміж 10 і 16 гадамі. Акрамя «стрыжня», растуць таксама ядры, валасы на лабку.

На пачатку пераходнага веку чэлес можа быць памерам меншым, потым — большым. Таму падлеткам варта, па-першае, не ўганяць сябе ў паніку. Па-другое, каб ведаць канчатковы памер, пачакаць год-другі пасля таго, як орган перастаў канчаткова расці.

І яшчэ: мужчын можна падзяліць на дзве катэгорыі. У першых чэлес у стоеным стане — невялічкі, пры гэтым ён у сутнасці сваёй эластычны. У іх пры эрэкцыі «стрыжань» значна павялічваецца ў памерах. Дарэчы, менавіта мужчыны такой канстытуцыі лічыліся ідэалам хараства ў старадаўніх грэкаў.

У другой групе чэлес у разняволеным стане досыць даўгі, але пры эрэкцыі больш асабліва не падаўжаецца, адно робіцца напятым. Так што, мужчыны з першай групы, не раўняйцеся на другую групу!

Што да жанчынаў, то на асалоду, якую яны атрымліваюць, даўжыня ці таўшчыня мужчынскай прылады, амаль не ўплывае.

П.С. Развядзем у розныя куты сіндром замалога чэлеса і сіндром мікрафаласа. Мікрафалас — прафесійнае вызначэнне для органа, чыя даўжыня 2 см, калі ён млявы, і да 6 см, калі наструнены. Статыстыка няўмольна кажа, што адно 0,6 адсоткаў пакутуе на гэты сіндром, і той сіндром дыягнастуюць, як правіла, ужо пры нараджэнні.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць