Грамадства

У Гомельскай вобласці забаронена наведванне лясоў

У сувязі з гарачым і сухім надвор'ем Гомельскі аблвыканкам выдаў распараджэнне аб дадатковых мерах пажарнай бяспекі. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, з 3 жніўня і да асаблівага распараджэння насельніцтву забаронена наведванне лясоў і тарфянікаў, уезд у іх усіх відаў транспарту.

Старшыням гар- і райвыканкамаў, згодна з распараджэннем аблвыканкама, трэба арганізаваць маніторынг супрацьпажарнай абстаноўкі, ажыццяўляць штотыднёвыя рэйдавыя праверкі тэрыторый для недапушчэння развядзення вогнішчаў з уключэннем у групу прадстаўнікоў раённых аддзелаў па НС і АУС, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Кіраўніцтву раёнаў даручана правесці рэвізію і аднавіць пад'езды да крыніц вады, актывізаваць растлумачальную працу сярод насельніцтва аб выкананні мер пажарнай бяспекі.

Прапанавана забяспечыць безаварыйную падачу электразабеспячэння на аб'екты з масавым і кругласутачным знаходжаннем людзей і кругласутачнае назіранне за станам торфапалёў. Таксама дадзеныя даручэнні кіраўніцтву камітэтаў і ўпраўленняў па недапушчэнні надзвычайных сітуацый.

З 26 ліпеня па 2 жніўня ў Гомельскай вобласці адбылося 28 узгаранняў тарфянікаў, лясоў і кустоўя агульнай плошчай больш за 30 гектараў. Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, у 9 раёнах за мінулы тыдзень было зафіксавана 16 лясных пажараў на агульнай плошчы 17 гектараў. З пачатку сезона лясных пажараў у Гомельскай вобласці было выяўлена 49 ачагоў узгаранняў тарфянікаў, 155 — лесу і 43 — кустоўя. Усе лясныя пажары былі аператыўна патушаныя, на гэты час ачагоў узгаранняў не зафіксавана.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць