Грамадства

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі арганізуе акцыю ў падтрымку Тэрэсы Собаль

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі арганізуе акцыю ў падтрымку старшыні Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Тэрэсы Собаль.

4 жніўня Тэрэсу Собаль знялі з цягніка ў Брэсце, які адпраўляўся ў Польшчу, заявіўшы, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных. У Валожынскім РАУС адвакату Собаль паведамілі, што 3 жніўня пракуратура аднавіла спыненую раней крымінальную справу ў дачыненні да Собаль.

Справа была распачата 18 снежня 2009 года па абвінавачанні Собаль у злоўжываннях пасля атрымання ў 2004 годзе матэрыяльнай дапамогі ад кіраўніцтва СПБ. Аднак 24 лютага яна было спынена ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Неўзабаве яна была адноўлена, у доме Собаль 28 чэрвеня быў праведзены вобыск. Аднак супрацоўнікі міліцыі не знайшлі ўказаныя ў пастанове на вобыск «прылады злачынства» — камп’ютэры і носьбіты інфармацыі.

Еўрапарламентарый Марэк Мігальскі лічыць чарговае распачынанне крымінальнай справы супраць актывісткі польскай меншасці «новым відавочным выпадкам парушэння правоў чалавека беларускімі ўладамі» і заклікаў падтрымаць Собаль, падпісаўшы адпаведнае пісьмо ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі і беларускае пасольства ў Варшаве і накіраваўшы яго электронным лістом.

У прыватнасці, у лісце прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку гаворыцца пра аднаўленне крымінальнага пераследу актывісткі нефармальнага СПБ і ўтрымліваецца заклік «спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Собаль і адмовіцца ад любых іншых форм уціску на грамадзян Беларусі». Таксама адзначаецца, што Тэрэса Собаль — «пажылая жанчына, якая не ўяўляе пагрозы для беларускіх улад».

«Міжнародная супольнасць уважліва сочыць за развіццём сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, бо гэта аснова для магчымай фінансавай дапамогі краіне», — гаворыцца ў звароце да беларускага прэзідэнта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі6

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў10

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў130

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць