Улада

Забыты беларускі герой

Адзіны ў нашых шыротах сваяк марское траскі робіць гэта цяпер. Піша Сяргей Мікулевіч.

Я памятаю гэтага хлапца зь дзяцінства. Тады ён быў больш жвавы і папулярны сярод беларускай моладзі. За гэтыя гады ён аніяк не пасталеў, а паціху адыходзіць у нябыт.

Вася Вясёлкін — беларускі брэнд з прозьвішчам на расейскі лад. Ён мог быць Вясёлкам, Весялкоўскім, Весялковічам. Хлопчык, што нарадзіўся разам зь дзіцячым часопісам «Вясёлка», так і ня стаў вядомаю асобаю сярод малых беларусікаў.

Лёс Васі паказвае ўзровень нашых нядрэнных ідэяў. Яны ліпеюць, калі не канаюць. Вясёлкін мог бы падарожнічаць па стракатых коміксах на старонках «Вясёлкі», удзельнічаць у дзіцячых фэстах, музычных ці літаратурных конкурсах. «Залатым Вясёлкіным» маглі б узнагароджвацца маладыя таленты.

З усіх твораў мне вядома толькі «Казка пра цара зубра» Васіля Віткі пра прыгоды Васі Вясёлкіна ў Белавескай пушчы, дзе хлопец ледзь не пачынае вайну са зьвярыным царствам, але пры канцы зубр адпісвае на Вясёлкіна ўсё царства. Вася паўстае ў творы як сапраўдны савецкі супэрмэн:

Меў Васіль наган пры боку
Меў надзейны меч шырокі —
Нержавеючы,
Фанэрны,
Да канца
Герою верны...

На жаль, Васіль такі ж непапулярны сёньня, як і яго хатка — часопіс «Вясёлка». Супрацоўнікі дзіцячага выданьня прайграюць вайну расейскамоўным канкурэнтам, у якіх маюцца і коміксы з маляванкамі, і розныя выразанкі-складанкі. Вясёлкін застаўся на ўзроўні стандартаў БССР, сілкуючыся зь дзяржаўных грошай, ня здольны да канкурэнцыі.

Дарэчы, калі «Вясёлка» ня здолела скарыстацца перавагамі свайго брэнду, гэта зрабілі іншыя.

Гумовага Васю я набыў у баранавіцкім ўнівэрсаме «Радуга». (Вельмі сымбалічна, калі перакласьці назву на беларускую). Прычым не адразу. Маладая прадавачка мовіла: «Васю… Васю разабралі. Пачакайце, хутка будзе новы завоз». Яна расказала мне, што цацка вельмі добра прадаецца. Нехта сьцяміў, што Вясёлкіна добра прэзэнтаваць замежнікам. Розных гумовых сабак і вавёрак можна купіць па ўсім сьвеце, а Вася «жыве» толькі ў нас.

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць