Грамадства11

«Правы Альянс» пад пагрозай закрыцця

Мінскі гаспадарчы суд накіраваў на офіс арганізацыі позву за подпісам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Дзмітрыя Антаневіча.

Кіраўнік арганізацыі Юрась Карэтнікаў зазначыў, што суд павінен адбыцца 15 верасня ў Мінскім гаспадарчы судзе (пачатак у 12:40). «Праваму Альянсу» закідаюць дзейнасць, не адпаведную статуту.

Сябры «ПА» перакананыя, што прэтэнзіі да арганізацыі звязаныя з дзвюма рэчамі: ціскам напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі ды самастойнай ініцыятываю мінскіх чыноўнікаў, якіх раздражняла дзейнасць «Правага Альянсу».

«Улады спрабуюць абмежаваць любыя грамадскія групы ды ініцыятывы. Сюды ўпісваецца і арышт нашага палечніка Ігара Чапігі,« — пракаментаваў старшыня «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў. Ігару Чапігу , затрыманаму 8 верасня яшчэ на 72 гадзіны за падазрэнні ў датычнасці да нападу на расійскае пасольства. Першыя трое сутак актывіст адсядзеў за падазрэнні ва ўдзеле ў атакаванні мінскага ізалятара часовага утрымання па завулку Акрэсціна.

За шэсць гадоў працы, «Правы Альянс» толькі адзін год працаваў як зарэгістраваная структура. Спробы ўладаў пазбавіць «Правы Альянс» рэгістрацыі ніяк не адаб’юцца на далейшай працы, запэўніваюць сябры арганізацыі. «Для нас асноўным імператывам з’яўляецца не загады ці забароны, а вечная нацыянальная ідэя,« — дадаў Юрась Карэтнікаў.

Паводле статуту «Правы Альянс» займаецца ажыццяўленнем інфармацыйных функцый некамерцыйнага характара, падтрымкай дзейнасці моладзі ў сферы адукацыі, турызму, развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, спорту, садзейнічае ўсебаковаму развіццю грамадства. Інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Правы Альянс» зарэгістраваная з 15 чэрвеня 2009 г.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы1

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці50

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць