Меркаванні66

Іваноў: Гэта сур’ёзнае рашэнне — стаць прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта

Першае інтэрв’ю самаабвешчаны кандыдат даў «Нашай Ніве».

Сяргей Іваноў абвясціў пра намер балатавацца праз Інтэрнэт. Першае інтэрв’ю ў сваім жыцці патэнцыйны прэтэндэнт у кандыдаты даў «Нашай Ніве».

НН: Чаму вы прынялі рашэнне ісці на гэтыя выбары?

С.І: Я заявіў сваю пазіцыю як грамадзянін. Дарэчы, я заявіў пра свой намер у блогу яшчэ 1 ліпеня. Чым болей такіх грамадзянаў будуць выказваць сваю пазіцыю, напрыклад, па эканамічных пытаннях, тым болей дэмакратычнае у нас будзе грамадства. Цяперашняя ўлада перспектываў не мае.

НН: У біяграфіі напісана, што вы працавалі ў сілавых структурах

С.І: Пасля вучылішча я працаваў у Лідзе, у авіяцыі — на інжынернай пасадзе. Потым мяне перавялі ва Унутраныя войскі РБ. Потым працаваў у дэпартаменце аховы.

НН: Чаму сышлі?

С.І: Паводле ўласнага жадання. Захацеў памяняць жыццё. Сістэма яна і ёсць сістэма. Які сэнс прасядзець там да пенсіі, каб потым пайсці ахоўнікам у краму?

НН: Скажыце, колькі чалавек у вашай камандзе сёння?

С.І: Пакуль нікога няма. Людзі чытаюць праграму, цікавяцца, але далучацца не спяшаюцца. У іх шок, кажуць: праграма цікавая, але дзе грошы ўзяць на ўсё гэта?

НН: Як атрымліваецца прыцягнуць на свой бок людзей?

С.І: За ліпень мой блог у інтэрнэце прачытала 360 чалавек. Але вось за 20 верасня [інфармацыя пра Іванова з’явілася ў прыватных сацыяльных сетках] мяне прачыталі ўжо болей за 500 чалавек. Гэта ўжо паказнік, што народ пачынае чытаць маю праграму.

НН: Вы размаўляеце на расійскай мове, а ў праграме ёсць пункты па-беларуску і пра развіццё роднай мовы ў нашай краіне.

С.І: Сябра перакладаў. Ён мае вышэйшую адукацыю, вясковы настаўнік. Асоба. Ён мне і дапамог з перакладам праграмы на беларускую. Я лічу, што беларускую мову павінен ведаць кожны.

Тое, што мы па-руску размаўляем — гэта анамалія.

Гэта я пакуль так размаўляю, а калі далей пайду палітычнай дзейнасцю займацца, то буду паступова развіваць сваю беларускую.

НН: Як вы ацэньваеце свае шансы на гэтых выбарах?

С.І: Лукашэнка пераможа на гэтых выбарах, гэта 99%.

НН: Ёсць нешта яшчэ на чым вы хацелі акцэнтаваць увагу ў сваёй праграме?

С.І: Я збіраюся выказваць пазіцыі грамадзянаў. Мая будучая роля як прэзідэнта ў тым, каб прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў. Парламенцкая рэспубліка — гэта проста прыгожы лозунг. Народ павінен прыйсці да ідэі парламенцкай рэспублікі праз станаўленне грамадзянскай супольнасці.

Настасся Шамрэй.

* * *

Сяргей Іваноў нарадзіўся ў 1971 у Мінску. Скончыў СШ № 3 (1989). Паступіў у Тамбоўскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. У 1994 скончыў навучанне па спецыяльнасці радыётэхніка (радыёінжынер), вярнуўся ў Беларусь для далейшага праходжання службы. З 1994 па 2004 праходзіў службу ў сілавых структурах. Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі. Лічыць такі вопыт дастатковым, каб узначаліць дзяржаву.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць