Улада3535

Кастусёў прапануе нацыяналізацыю «Белтрансгаза»

«Фактычна, наша газатранспартная сістэма цяпер знаходзіцца ў руках замежнага ўрада».

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапануе ажыццявіць нацыяналізацыю «Белтрансгаза». На бягучы момант палова акцыяў ААТ «Белтрансгаз» належыць Беларусі, другая палова знаходзіцца ва ўласнасці расейскага ЗАТ «Газпром».

«Тая частка народнай гаспадаркі, якая была аддадзеная Маскве ў абмен на палітычную падтрымку дзеючага рэжыму, насуперак нацыянальным інтарэсам, будзе вернутая беларускаму народу. Гэта ў першую чаргу тычыцца акцыяў «Белтрансгаза», перадача якіх Расеі пагражае эканамічным перспектывам краіны» — заявіў Рыгор Кастусёў.

Палітык адзначыў, што стварэнне і ўмацаванне дыктатуры ў Беларусі было б немагчымае без фінансавай дапамогі з усходу: «Акцыянаванне і перадача ва ўласнасць расейцам «Белтрансгаза» была крокам, неабходным для выжывання беларускага аўтарытарызму, але неспрыяльным для эканамічных інтарэсаў бальшыні грамадзянаў».

Рыгор Кастусёў патлумачыў, чаму ён лічыць нацыяналізацыю «Белтрансгаза» адной з прыярытэтных задачаў: «Беларусь знаходзіцца ў сферы ўплыву расейскіх энергетычных манаполіяў.
Так што фактычна нашая газатранспартная сістэма цяпер знаходзіцца ў руках замежнага ўрада. Прычым таго самага, які неаднаразова ўсчынаў «газавыя войны» супраць сваіх суседзяў. У хуткім часе уступяць у дзеянне некалькі іншых сістэмаў, праз якія Расея пачне пастаўляць энерганосьбіты ў Еўропу — Паўночная і Паўднёвая плыні для газу, БТС‑2 для нафты. У гэтай новай геаэканамічнай сітуацыі Крэмль будзе мець большыя магчымасці вольна маніпуляваць пастаўкамі энерганосьбітаў, што створыць магчымасці для ціску на Беларусь праз адключэнні паставак». Кастусёў мяркуе, што, па‑першае, трэба тэрмінова наладжваць супрацоўніцтва з іншымі краінамі рэгіёна дзеля развіцця альтэрнатыўных маршрутаў паставак нафты, а таксама браць пад кантроль стратэгічныя элементы бяспекі на сваёй уласнай тэрыторыі.

З азначанага Рыгор Кастусёў робіць выснову: «Альтэрнатывы нацыяналізацыі «Белтрансгаза» няма — гэта ёсць неабходная ўмова захавання нашай гаспадарчай і палітычнай незалежнасці».

Пры гэтым кандыдат ад партыі БНФ заўважыў, што нацыяналізацыя стратэгічна важных для Беларусі прадпрыемстваў не закране інтарэсы ніводнага добрасумленнага інвестара, у тым ліку прадпрыемстваў з расейскім прыватным капіталам. «Нацыяналізацыі павінныя паадлягаць тыя прадпрыемствы, ад існавання якіх залежыць фінансава‑гаспадарчая бяспека і ўстойлівасць нашай дзяржавы.

Каментары35

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць