Музыка22

Гудбай, гастролька: лібералізацыя канцэртнай дзейнасці

Уладзімір Шаблінскі: Вельмі добрая навіна для арганізатараў. Віталь Супрановіч: Наіўна думаць, што цяпер не могуць забараніць.

З 1 студзеня 2011 года афіцыйна адменяць «гастрольнае» пасведчанне, без якога ў Беларусі немагчыма арганізаваць канцэрт ні замежных, ні айчынных музыкантаў.
Раней «гастролька» была сапраўднай праблемай, асабліва для незалежных прома-каманій — бегаць і збіраць дакументы на яе доўга, ды і каштуе яна парадкам (асабліва для замежнікаў). «НН» высветліла ў мінскіх арганізатараў канцэртаў, як паўплывае на іх дзейнасць адмена «гастролькі», і ці чакаць нам «канцэртнага бума»?

Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнага агенцтва «Лінія гуку»:

— Гэта вельмі добрая навіна для арганізатараў канцэртаў. Адмена любых адміністратыўных працэдур, што ўскладняюць дзейнасць арганізатараў — гэта вельмі добра. Тым больш, што наяўнасць гастрольнага пасведчання — не сугучна нашаму часу. Гаворка ідзе пра тое, што

канцэртны рынак выспеў і стаў цывілізаваны.
Я добра памятаю, як на пачатку 2000-х ён напоўніўся лжэ-прадпрымальнікамі, якія давалі анонс канцэрта, прадавалі квіткі, а ў выніку ніякага канцэрта не было. Праз гэта і былі ўведзеныя гастрольныя пасведчанні. Цяпер жа рынак цывілізаваўся, і адмена «гастролькі» вартая апладысментаў.

— Ці павялічыцца пасля гэтага колькасць канцэртаў?

— Не, бо колькасць мэтавай аўдыторыі не павялічыцца, у нас зараз і так канцэртны рынак набраў абароты — пачалі прывозіць дарагіх замежных артыстаў. Затое рынак пяройдзе да самарэгуляцыі і здаровай канкурэнцыі.

Яўген Уладзіміраў, дырэктар і прадусар Джаз-Саунд-Клуба:

— Мы чакалі адмены «гастролькі» дзесяць год. Аналагаў сістэмы «гастрольных пасведчанняў» няма нідзе, ні ў якой краіне. Калі яго насамрэч адменяць, нам больш не давядзецца плаціць «за паветра». Я разумею, калі арганізатар траціцца на рэкламу, на памяшканне, на ганарар музыкантаў, і, ў выпадку, калі застаецца прыбытак — плаціць падатак, як любы грамадзянін — гэта правільна. Але

існаванне «гастолькі» — несправядлівасць, арганізатар павінен плаціць за спробу арганізаваць мерапрыемства!
Толькі за спробу! А грошы бяруць вельмі нават прыстойныя. Нават калі мы зможам бясплатна атрымліваць тую самую «гастрольку», гэта будзе першы крок да цывілізаванага канцэртнага рынку.

— Для беларускіх артыстаў гастрольнае пасведчанне і каштавала капейкі, — кажа кіраўнік лэйбла BMA-group Віталь Супрановіч. — 35 тысяч рублёў за залу на 300 чалавек, за КЗ «Мінск» — 280 тысяч за вечар. Калі адмянілі на замежных артыстаў, у прынцыпе, таксама справядліва ў дачыненні незалежных прадусараў. Бо і раней, напрыклад, дзяржструктуры, калі арганізоўвалі канцэрт, за іх не плацілі.

Але думаць што зараз не змогуць забараніць канцэрт выканаўцы, які не падабаецца ўладам, — наіўна. Дастаткова пазваніць у клуб — і усё.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы6

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

У ліпені выпала амаль у паўтара разы болей ападкаў, чым звычайна1

Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»12

У Тульскай вобласці экс-баец узарваў гранату, якую прыцягнуў з вайны ва Украіне. Загінулі чатыры чалавекі4

«Увесь час паўтараў слова «Валынь». У Польшчы жорстка збілі сямейную пару з Беларусі27

Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску9

Выстаўка «Жахлівая прыгажосць» у Мінску — магчыма, самая смелая за апошнія гады1

Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў2

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў12

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы6

Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць