Музыка55

«Нейра Дзюбель»: «Такога вясёлага і панкаўскага дыска ў нас яшчэ не было»

Праз два тыдні «Афтары праўды» з’явяцца ў продажы.

Завяршыўся запіс новага альбому легендарнага гурту «Нейра Дзюбель».
Ён атрымаў назву «Афтары праўды». 26 кастрычніка дырэктар студыі гуказапісу «Осмас» Павел Юрцэвіч перадаў лідару «Дзюбеляў» Аляксандру Кулінковічу канчатковую версію запісу.

«Мы пачалі запіс у лютым, скончылі толькі зараз. Але ўсё адно хутчэй, чым у выпадку з папярэднім альбомам гэтага калектыву — «Штазі». Працай з музыкамі «Нейра Дзюбеля» усе засталіся задаволеныя. Будзем рады яе працягнуць у будучыні», -- кажа спадар Юрцэвіч.

Лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч так апісвае свой новы альбом:

«Такога вясёлага і па-сапраўднаму панкаўскага дыска ў нас яшчэ не было ніколі. Гэта сапраўдны безгаловы і энергічны панк.
Так мы ніколі не гралі. Калі пачыналі працу над альбомам, то думалі яго назваць па-сур’ёзнаму — «Аўтары праўды». Але потым зразумелі, што ён будзе і сур’ёзным, і несур’ёзным адначасова, зусім як жыццё. Таму і абралі такую не зусім сур’ёзную назву — «Афтары праўды». Яна без нейкіх прэтэнзій. Проста неяк глянулася нам».

Новы альбом «Нейра Дзюбеля» змяшчае 15 новых песняў, 4 лірычныя адступленні і два бонусы — новая версія старога твору «Машыны» і беларускамоўная версія песні «Ленін».

«Афтары праўды» атрымаліся менш беларускамоўным альбомам, чым папярэднія «Штазі» і «Танкі». Там толькі тры песні на мове. «Проста мне зараз так думаецца, так пісаліся гэтыя песні.

Я не магу пісаць са слоўнікам. Ведаю, што гэта робяць шмат якія музыкі. Лічу, што так рабіць не зусім шчыра», —зазначае Аляксандр Кулінковіч.

***

Набыць дыск «Афтары праўды» можна будзе на прэзентацыі, якая адбудзецца 11 лістапада ў менскім клубе «Рэактар». Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт квіткоў — 35–60 тысяч рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

У Польшчы зноў падымалі авіяцыю для барацьбы з дронамі і закрывалі Люблінскі аэрапорт9

У паветранай прасторы Румыніі перахапілі расійскі дрон

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме32

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй16

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць