Улада

Затрыманыя ў Мінску актывісты кампаніі «Гавары праўду!» адпушчаны на волю

Затрыманыя сёння ў Мінску актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Раман Багдановіч і Міхаіл Пашкевіч адпушчаны на волю.

Як паведамі Пашкевіч, у Цэнтральным РУУС Мінска, куды іх даставілі, былі складзены «пратаколы гутаркі».

Аднак адміністрацыйных спраў у дачыненні да актывістаў распачынаць не сталі. У міліцыі затрыманыя правялі крыху больш за гадзіну.

Разам з тым, міліцыя адмовілася вяртаць актывістам канфіскаваныя ў іх налепкі. «Цэнтральны РУУС фактычна выкраў у мяне прыблізна 20 налепак без складання пратакола», — заявіў Пашкевіч, растлумачыўшы, што канфіскацыі павінны афармляцца належным чынам.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Раман Багдановіч і Міхаіл Пашкевіч былі затрыманы міліцыяй 15 лістапада прыблізна ў 13.00 падчас несанкцыянаванай акцыі каля сталічнага ГУМа. Яны праводзілі акцыю-перформанс з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці забеспячэння выбарчых участкаў празрыстымі скрынямі.

Падчас акцыі тры яе ўдзельнікі надзявалі на сметніцы чорныя пакеты, зверху рабілі проразь для смецця і наклейвалі на пакеты налепкі з надпісам:

«Хаваць трэба смецце, а не галасы. Выбары павінны быць празрыстымі». Таксама на налепцы былі дзве піктаграмы: на першай чалавек выкідае смецце ў скрыню для смецця, а другі — апускае бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Акцыя, паводле слоў яе ўдзельнікаў, была прымеркавана да візіту ў Мінск еўракамісара Штэфана Фюле.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць4

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак16

Кілерамі палкоўніка СБУ Вароніча аказаліся замежнікі8

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць