Улада11

МЗС кажа пра пазітыўны прагрэс у дачыненнях Беларусі і ЕС

Пазітыўны прагрэс у адносінах Беларусі з Еўрасаюзам адпавядае інтарэсам усіх, заявіў 18 лістапада на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

«Пазіцыя Беларусі празрыстая і відавочная: мы выступаем за развіццё супрацоўніцтва па ўсіх кірунках», — падкрэсліў прэс-сакратар, каментуючы ўчарашнюю заяву кіраўніка беларускага прадстаўніцтва ЕС Жана-Эрыка Хольцапфеля.

Нагадаем, 17 лістапада ў Мінску на пасяджэнні круглага стала «Рэспубліка Беларусь — Еўрапейскі саюз: стратэгія ўзаемадзеяння ў гістарычнай перспектыве» Хольцапфель заявіў, што Еўрасаюз гатовы аднавіць перамовы з Беларуссю па пагадненнях аб партнёрстве і супрацоўніцтве і аб свабодным гандлі толькі ў выпадку прагрэсу ў прапанаваных ЕС «пяці ключавых сферах». Ён нагадаў, што ключавыя сферы «звязаны з адсутнасцю палітычных зняволеных, свабоднымі і справядлівымі выбарамі, развітымі СМІ, свабодай асацыяцый і рухам да адмены смяротнай кары».

Савіных зазначыў, што Беларусь вядзе пастаянны дыялог з Еўрасаюзам «па шэрагу пытанняў». «У межах ЕС існуюць розныя пункты гледжання на тое, як хутка павінен ісці гэты працэс, — падкрэсліў Савіных. — Мы ўпэўнены, што пазітыўны прагрэс адпавядае інтарэсам усіх».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць