Меркаванні3333

«Мы должны сообщать в райисполком обо всех, кто фотографирует»

Гэта не Афганістан. Гэта моцная і квітнеючая.

Пад’язджаю да вёскі Гліннае, што на ўсход ад Докшыц.
Вёска вялікая — насельніцтва пад паўтысячы чалавек. Пасярод Гліннага стаяць тры пустыя двухпавярхоўкі — колішнія саўгасныя дамы, даўно пакінутыя жыхарамі.

Каля двухпавярховак палае вогнішча. Вяскоўцы высякаюць хмызы і спальваюць на агні. Карцінка.

Падыходжу. Дастаю фотаапарат.

Стараюся выбраць найбольш удалыя ракурсы і здымаю людзей за працай.

Праз нейкі час мужчына кажа: «Хопіць табе тут здымаць».

Не рэагую. Потым ён кажа тое ж зноў.

Праз пару хвілін падышла да мяне жанчына. Як высветлілася потым — старшыня Бярэзінскага сельскага савета Валянціна Іванаўна Кургей. «Покажите документы!» Прад’яўляю пасведчанне сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. «А что это за организация?» — запытвае чыноўніца. — «Гэта карпаратыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае журналістаў». — «Это бэнээф? — не сунімаецца жанчына. — Покажите удостоверение ещё раз, я не запомнила вашу фамилию. Я должна сообщить о вас в райисполком». — «Навошта?» — здзіўляюся я. — «Мы должны сообщать в райисполком обо всех, кто фотографирует», — чую ў адказ.

Адмаўляюся другі раз паказваць пасведчанне і адыходжу. За спінай чую, як старшыня сельсавета кажа: «Его сюда заслали. Он из бэнээф. Ему за это заплатили», — кажа старшыня сельсавета. Чую, як хтосьці прапанаваў выклікаць міліцыю.

Іду далей па вясковай вуліцы. Мяне абганяе сельсавецкі «жыгулёнак». Хвіліны праз дзве вяртаецца. Побач з кіроўцам сядзіць участковы міліцыянт. «Жыгулёнак» спыняецца. Участковы просіць сесці ў машыну. Запытваецца, навошта я фатаграфую ў вёсцы ды просіць прад’явіць дакуманты. Паглядзеў мой пашпарт і пасведчанне сябра БАЖ’у і выйшаў з машыны, каб патэлефанаваць у РАУС.

Запытваю тым часам ў пільнага сельсаветчыка: «Навошта Вы выклікалі міліцыянта?». — «А чаму вы перад прэзідэнцкімі выбарамі разваліны фатаграфуеце? А раптам вы з бэнээф?», — кажа той. — «А што, калі б я нават быў і з БНФ? Гэта ж афіцыйна зарэгістраваная партыя», — запытваю.

Маўчаць.

Участковы вяртаецца і бярэцца перапісваць мае пашпартныя звесткі. Потым патрабуе, каб я выдаліў здымкі. Адмаўляюся выдаляць. Хвіліны дзве спрачаемся, і ўрэшце адпускае мяне.

Большая частка правінцыйных чыноўнікаў і простых грамадзянаў ніколі не сутыкаліся ні з якімі журналістамі, акрамя карэспандэнтаў «раёнкі». Не бачылі сябраў ніякіх партый і грамадскіх арганізацый, акрамя «Белай Русі» і БРСМ’а.

І таму заезджы дзівак, які фатаграфуе жыццё з непрывабных ракурсаў, збірае подпісы за незалежных кандыдатаў, распаўсюджвае недзяржаўныя газеты, адразу выклікае насцярожанасць.

Вораг? Займаецца «антыдзяржаўнай дзейнасцю»?

Вось такая атмасфера для «свабодных выбараў».

Каментары33

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць