Улада

У некаторых кандыдатаў — праблемы

Газеты адмаўляюцца друкаваць перадвыбарныя праграмы Рымашэўскага і Кастусёва.

Шэраг апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграм у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдат у прэзідэнты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», сталічнай газеце «Минский курьер», абласных газетах «Заря» (Брэст), «Гомельская правда», «Могилевская правда», «Минская правда», «Гродненская правда» і «Витебский рабочий».

Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, 29 лістапада ім у штаб патэлефанавалі прадстаўнікі рэспубліканскіх выданняў. «Газеты не пагаджаюцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага з-за таго, што ён заклікае беларусаў адстойваць свой выбар на плошчы 19 снежня, у дзень выбараў.

Нам прапанавалі даць іншы тэкст праграмы, без закліку людзей на плошчу.

Аднак мы не можам гэта зрабіць чыста юрыдычна — тэрмін падачы праграм у СМІ скончыўся 28 лістапада», — заявіў Севярынец.

Ён мяркуе, што праграму Рымашэўскага могуць або падвергнуць цэнзуры, або зняць з друку. «І ў тым і ў другім выпадку гэта будзе скандал», — падкрэсліў палітык.

Да перадвыбарнай праграмы Рыгора Кастусёва таксама былі прэтэнзіі.

«Спачатку ў праграме ўжываліся словы «лукашызм» і «лукашэнкаўскі рэжым».

У рэдакцыях газет палічылі, што гэтыя словы абражаюць годнасць службовай асобы, таму мы замянілі іх на «аднаасобны» і «аўтарытарны» рэжымы», — сказаў кіраўнік штаба Кастусёва Аляксей Янукевіч.

З праблемамі пры друкаванні сваёй перадвыбарнай праграмы сутыкнуўся і Дзмітрый Ус. «Дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, у якой я параўноўваў сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Германіі 30-х гадоў мінулага стагоддзя», — сказаў ён.

Ус адмовіўся ўносіць праўкі ў сваю праграму. «Паспрабую вырашыць праблему ў Цэнтрвыбаркаме, калі не атрымаецца — буду судзіцца», — заявіў ён.

Прэс-сакратарАндрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што

ніякіх праблем з публікацыяй перадвыбарнай праграмы кандыдата пакуль не ўзнікала.

«Спадзяёмся, на гэтым тыдні праграма будзе апублікавана. Ніякіх прэтэнзій наконт яе зместу не ўзнікала», — паведаміў Атрошчанкаў.

Не сутыкаўся з такой праблемай і штаб Уладзіміра Някляева.

«Нам пакуль ніхто не тэлефанаваў і прэтэнзій да праграмы не выказваў»,

— паведаміла прэс-сакратар палітыка Юлія Рымашэўская.

Не выказвалася прэтэнзій і да зместу перадвыбарных праграм Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанкі, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука.

Каментуючы па просьбе БелаПАН сітуацыю, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што рэдакцыі газет не маюць права ўносіць папраўкі ў тэкст перадвыбарных праграм кандыдатаў. «Усе праўкі павінен уносіць сам кандыдат у прэзідэнты», — сказаў ён.

Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца газетамі па чарговасці іх паступлення. Пакуль была надрукавана толькі адна праграма — Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі яе 27 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

«Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць». У інфармацыйнай спецаперацыі беларускіх службаў змяніліся акцэнты10

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу2

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць