Спорт

У чэмпіянаце Беларусі па футболе — інтрыгоўная разьвязка

4 лістапада адбудзецца апошні 26 тур чэмпіяната Беларусі па футболе. Але яшчэ няма пэўнасьці, ці вызначыцца ў ім чэмпіён краіны. Сёньня на залатыя мэдалі прэтэндуюць дзьве каманды: барысаўскі БАТЭ і менскае “Дынама”.

4 лістапада адбудзецца апошні 26 тур чэмпіяната Беларусі па футболе. Але яшчэ няма пэўнасьці, ці вызначыцца ў ім чэмпіён краіны. Сёньня на залатыя мэдалі прэтэндуюць дзьве каманды: барысаўскі БАТЭ і менскае “Дынама”.

Цяперака барысаўцы апярэджваюць “дынамаўцаў” на тры пункты, але БАТЭ чакае цяжкі выезд у Салігорск. “Шахтар” таксама не згубіў шанцаў на мэдалі. Як і МТЗ-РІПА, якія едуць у госьці да “Гомеля”. Менскае “Дынама” будзе гуляць з аднаклюбнікамі ў Берасьці.

Калі БАТЭ прайграе ў Салігорску, а менскае “Дынама” пераможа ў Берасьці, то нас чакае матч за чэмпіёнства, які, найхутчэй, адбудзецца на нэўтральным стадыёне. У гісторыі беларускага футболу ўжо аднойчы быў “залаты” матч. У 2002 годзе ў Менску ўсё тое ж БАТЭ перамагло гарадзенскі “Нёман”.

Цяпер няма ніякай пэўнасьці, як разьмяркуюцца мэдалі ўвогуле. Дакладна толькі вядома, што ў прызэрах будзе БАТЭ. Пры канкрэтных варыянтах без узнагародаў можа застацца нават менскае “Дынама”.

Усе матчы апошняга туру пачнуцца ў адзін час, а 14:00.

Матчы 26 туру

Салігорск. Стадыён “Будаўнік”. “Шахтар” – БАТЭ. Квіток – 4000 рублёў (дзіцячы – 2000)

Берасьце. Стадыён “Берасьцейскі”. “Дынама” (Берасьце) – “Дынама” (Менск). Квіток – 1200-3800.

Гомель. Стадыён “Цэнтральны”. “Гомель” – МТЗ-РІПА. Квіток – 2500-4000 (дзіцячы – 1500).

Віцебск. Стадыён “Віцебскі”. “Лякаматыў” (Віцебск) – “Дарыда”. Квіток – 2000-5000.

Горадня. Стадыён “Нёман”. “Нёман” – “Лякаматыў” (Віцебск). Уваход вольны.

Бабруйск. Стадыён “Спартак”. “Белшына” – “Тарпэда”. Уваход вольны.

Наваполацак. Стадыён “Атлянт”. “Нафтан” – “Дняпро”. Квіток – 2000 (дзіцячы – 1000).

Турнірная табліца цяпер выглядае наступным чынам:

Гульні Пункты

1 БАТЭ (Борысаў) 25 54

2 Дынама (Менск) 25 51

3 Шахтар (Салігорск) 25 48

4 МТЗ-РІПА (Менск) 25 48

5 Гомель 25 42

6 Дарыда (Ждановічы) 25 37

7 Лякаматыў (Віцебск) 25 35

8 Нафтан (Н-Полацак) 25 34

9 Дынама (Берасьце) 25 30

10 Нёман (Горадня) 25 27

11 Тарпэдо (Жодзіна) 25 27

12 Дняпро (Магілёў) 25 23

13 Лякаматыў (Менск) 25 19

14 Белшына (Бабруйск) 25 9

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць