Грамадства11

Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінску

Зладзіла група жанчын. Ім не дазволілі перадаць зварот да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу.

6 снежня ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбыўся несанкцыянаваны пікет прадстаўнікоў групы жанчын, пацярпелых ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.

У акцыі ўдзельнічалі больш за 30 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Яны трымалі расцяжкамі з надпісамі: «Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусі — надзейная абарона беззаконня ў краіне!», «Кругавая парука чыноўнікаў — бяспраўе народа!» і «Патрабуем ад чыноўнікаў выканання Канстытуцыі і законаў краіны!».

Як адзначыла на пікеце юрыст Тамара Сяргей, на працягу шэрагу гадоў права тых, хто сабраўся парушаюцца чыноўнікамі і не аднаўляюцца. З верасня 2009 года ўдзельнікі пікету неаднаразова звярталіся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з адзінай просьбай выслухаць заяўнікаў. «Аднак нам заўсёды адмаўлялі. Такім чынам, улада не толькі не вырашае нашы праблемы, але і не хоча нас выслухаць. А паводле ж трэцяга артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь улада ў краіне належыць не чыноўнікам, а народу. Але народ у нас ператварылі ў просьбіта, які ходзіць з працягнутай рукой і, як міласціну, просіць абараніць яго правы», — сказала юрыст.

Яна звярнулася да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу з просьбай абараніць правы тых, хто сабраўся, падтрымаць ініцыятыву аб стварэнні па прыкладзе Вялікабрытаніі незалежнай грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў, а таксама запатрабаваць ад чыноўнікаў выканання Канстытуцыі і законаў краіны.

Супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным назіралі за акцыяй і вялі відэаздымку пікету, які працягваўся каля 40 хвілін. Затым прадстаўнікі групы жанчын накіраваліся ў Генеральную пракуратуру і ўручылі заяву на імя генпракурора Рыгора Васілевіча з просьбай прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова «за незаконную спробу перашкодзіць правядзенню пікету». Праваахоўныя органы не дазволілі ўдзельнікам групы перадаць зварот за подпісамі больш за 60 грамадзян ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін38

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён11

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў14

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць