Грамадства11

Спэцслужбы актывізаваліся

Напярэдадні канфэрэнцыі рэгіянальных кааліцыяў аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, якая прайшла ў Кіеве, спэцслужбы затрымлівалі актывістаў дэмакратычнага руху ў розных рэгіёнах краіны.

Напярэдадні канфэрэнцыі рэгіянальных кааліцыяў аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, якая прайшла ў Кіеве, беларускія спэцслужбы затрымлівалі актывістаў дэмакратычнага руху ў розных рэгіёнах краіны.

На канфэрэнцыю ў Кіеў ня трапілі агульным лікам тры актывісты апазыцыі з розных рэгіёнаў краіны. Яшчэ ў чатырох узьніклі праблемы зь перасячэньнем мяжы.

Яшчэ 3 лістапада міліцыя затрымала ў Магілёве кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Костусева. У той самы дзень яго асудзілі на пяць сутак арышту паводле арт.156 Адміністрацыйнага кодэксу «дробнае хуліганства» («спраўляў натуральную патрэбу ў публічным месцы» паводле пратаколу). Костусеў ня проста зьбіраўся ехаць на канфэрэнцыю ў Кіеў, але і меўся быць тамака вядоўцам.

Назаўтра праваахоўныя органы праявілі пільнасьць ужо ў Берасьці. Раніцай 4 лістапада ў Белаазёрску быў затрыманы кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юры Губарэвіч. Актывіста пратрымалі цэлы дзень у Белаазёрскім і Бярозаўскім аддзяленьні міліцыі, не высоўваючы ніякіх абвінавачаньняў. А 19:30 яго адпусьцілі, цягнік на Кіеў меўся ісьці а 19:20. Сам Губарэвіч кажа, што сачэньне за ім пачалося яшчэ днём раней, калі ля дому апазыцыянэра цэлую ноч дзяжурыла патрульная машына міліцыі. Трэба адзначыць, што Губарэвічу яшчэ не вярнулі пашпарту, які нібыта недзе згубіўся між Белаазёрскам і Бярозай.

На берасьцейскім чыгуначным вакзале 4 лістапада за 15 хвілін да адыходу цягніка да Кіева быў затрыманы кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі сп.Сцяпан Навасяльчан. Яго пратрымалі ў Ленінскім РАУС Берасьця 3 гадзіны і таксама адпусьцілі, не складаючы ніякіх пратаколаў. Цягнік на Кіеў зьехаў без Навасяльчана.

5 лістапада супрацоўнікі Добрускага райаддзелу міліцыі затрымалі машыну жлобінскага актывіста ПКБ Валер’я Рыбчанкі. Разам зь ім у аўтамабілі знаходзіліся таксама актывісты ПКБ Уладзімер Сякерка з Гомелю, Сьвятлана Міхальчанка зь Сьветлагорску і Віктар Паўлаў з Рагачова. Камуністы, пакінуўшы машыну ў Добрушы, усё ж змаглі дабрацца да Кіева.

Найхутчэй затрыманьні апазыцыйных рэгіянальных актывістаў зьвязаныя з хуткімі ўжо мясцовымі выбарамі. Не зразумела толькі, якіх мэтаў дамагаліся спэцслужбы, затрымаўшы толькі трох дэмакратычных актывістаў, бо іхняя адсутнасьць у Кіеве відавочна не змагла б сарваць правядзеньне канфэрэнцыі.

На самой жа кіеўскай канфэрэнцыі была ўхваленая стратэгія правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў не пазьней за Дзень Волі наступнага году.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць