На 5–20% павялічыўся за год кошт падпіскі на вядучыя друкаваныя выданні. Пра гэта сведчыць праведзенае параўнанне падпісных каталогаў на першае паўгоддзе 2010 года і першае паўгоддзе 2011 года.
Паўгадавыя камплекты «Советской Белоруссии», «Звязды» і «Народной газеты» падаражэлі на 6,3% (з 69.960 да 74.400 рублёў), «Рэспублікі» — на 5,4% (з 70.620 да 74.400), «Знамени юности» — на 9,8% (з 33.600 да 36.900), «Аргументов и фактов» в Белоруссии» — на 9% (з 40.500 да 44.160), «7 дней» — на 12,9% (з 30.720 да 34.680), «Комсомольской правды» в Белоруссии» — на 11,2% (са 132.000 да 146.820).
На 18,1% узрос кошт падпіскі на «Белорусскую ниву» (з 63.000 да 74.400 рублёў), на 3,8% — на «Белорусскую военную газету» (з 42.180 да 43.800), на 14,4% — на газету «На страже» (з 26.160 да 29.940), на 10,6% — на «Обозреватель» (з 31.560 да 34.920).
«БелГазета» падаражэла на 20,1% (з 37.560 да 45.120 рублёў), «Белорусы и рынок» — на 13,7% (з 34.500 да 39.240), «Наша ніва» — на 1,2% (з 49.500 да 50.100), «Народная воля» — на 5,3% (з 57.000 да 60.000).
Цана паўгадавой падпіскі на «Спортивную панораму» павялічылася на 8,8% (з 88.200 да 96.000 рублей), «Прессбол» — на 19,1% (са 117.230 да 139.650),
Вырас кошт падпіскі на абласныя газеты. «Витебский рабочий» падаражэў на 3,8% (з 46.800 да 48.600 рублёў), «Мінская праўда» — на 10% (з 48.000 да 52.800), «Гродненская правда» — на 8,8% (з 37.500 да 40.800), «Заря» — на 13% (з 41.400 да 46.800), «Могилевские ведомости» — на 5,3% (з 41.800 да 44.000), «Гомельская праўда» — на 11,8% (з 45.600 да 51.000).
Кошт падпіскі прыведзены без уліку зніжак.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары