Грамадства1818

Моладзь Народнага Фронту: На вуліцы, а не на ўчасткі

Выбары ператварыліся ў фармальнасьць, і ісьці на іх варта толькі дзеля таго, каб патлумачыць гэта выбарцам, гаворыцца ў Адкрытым звароце маладых сябраў ГА БНФ "Адраджэньне" да каардынатараў кампаніі "Расплюшчы вочы".

Выбары ператварыліся ў фармальнасьць, і ісьці на іх варта толькі дзеля таго, каб патлумачыць гэта выбарцам, гаворыцца ў Адкрытым звароце маладых сябраў ГА БНФ "Адраджэньне" да каардынатараў кампаніі "Расплюшчы вочы".

Разумеючы ўсю складанасьць сёньняшняга становішча на Беларусі, турбуючыся за будучыню Айчыны, вымушаныя падаць голас.

У сёньняшніх умовах на Беларусі, калі зьмененае выбарчае заканадаўства (агітацыю нармальна правесьці стала немагчыма), калі выбарчыя камісіі цалкам фармуюцца ўладай, на працягу 12 год дасканала адпрацаваная фальсыфікацыйная машына, калі незалежныя назіральнікі і прадстаўнікі апазыцыйных плыняў ня маюць магчымасьці нават назіраць за выбарчым працэсам на ўсіх ягоных этапах, ня кажучы пра адсутнасьць магчымасьці давесьці сам факт фальсыфікацыі, ідзе падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах мы чарговы раз ўпэўніліся, што дэмакратычныя выбары пры сучасным рэжыме немагчымыя, а спробы раскрыць фальсыфікацыю з дапамогай назіральнікаў праваліліся (замест абяцаных лічбаў "сумленных людзей" з кожнага ўчастку мы мелі вельмі розныя вынікі некалькіх экзыт-полаў). У гэтых умовах, пры адсутнасьці кардынальна новага падыходу барацьбы з фальсыфікацыямі, удзел у выбарах – гэта самагубства. На больш чым 20 000 месцаў аб’яднаная апазыцыя вылучае 800 кандыдатаў, астатнія 19 000 месцаў зоймуць праўладныя функцыянэры. З гэтых 800 апазыцыйных кандыдатаў у лепшым выпадку ўлада прапусьціць некалькі дзясяткаў (як гэта было ў мінулы раз). Калі такое адбудзецца, пры сёньняшнім падыходзе давесьці масавыя фальсыфікацыі, як гэта было падчас прэзыдэнцкіх выбараў, ня ўдасца. Але выбары з удзелам апазыцыі будуць прызнаныя легітымнымі.

Мы, прадстаўнікі беларускай моладзі, прапануем зьвярнуцца да выбарцаў з заклікам не ісьці на фальшывыя выбары ў дзень галасаваньня, а выходзіць на вуліцы; да кандыдатаў – з патрабаваньнем зьняць свае кандыдатуры за дзень да галасаваньня, пасьля таго як інфармацыйная кампанія будзе праведзеная.

Галоўнай мэтай кампаніі "Расплюшчы вочы" ёсьць акрэсьленае інфармаваньне насельніцтва аб сытуацыі ў Беларусі. Выбары ў мясцовыя рады дэпутатаў, а дакладней, агітацыйная кампанія кожнага кандыдата, – толькі сродак данесьці інфармацыю да насельніцтва, а не самамэта. Пра гэта нельга забывацца. Удзельнічаць у выбарах трэба так, каб мець найвялікшы станоўчы вынік для сябе, а не дапамагаць тым самым рэжыму, ідучы па добра пратаптанай дарозе. Можна выкарыстаць агітацыйную кампанію кандыдатаў для тлумачэньня сытуацыі беларусам, але абавязковай умовай ёсьць заклік да няўдзелу ў "выбарах" насельніцтва і зьняцьця сваіх кандыдатур апазыцыйнымі кандыдатамі за дзень да галасаваньня. У дзень галасаваньня трэба заклікаць людзей масава выходзіць на вуліцы і плошчы, а не да выбарчых скрыняў.

Для апазыцыі сапраўды прыйшоў час перастаць ужо ліць ваду на млын рэжыму.

Жыве Беларусь!

Маладыя сябры Грамадзкага аб’яднаньня БНФ "Адраджэньне"

Старшыня «Моладзі БНФ»: Заява наконт зьняцьця кандыдатаў заўчасная

На вашым сайце была размешчаная заява ад імя «Моладзі БНФ», пад загалоўкам: «Моладзь Народнага Фронту: На вуліцы, а не на ўчасткі». Хачу паведаміць што моладзь БНФ не мае да яе аніякага дачынення, таму што мы ўдзельнічаем у гэтай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдатаў, сябры Моладзі БНФ збіраюць подпісы пад маніфестам Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў. Моладзь БНФ, безумоўна, разглядае гэтую кампанію толькі як інфармацыйную, і мы неаднаразова заяўлялі, што сітуацыю ў Беларусі магчыма змяніць толькі праз плошчы, выключна мірнымі страйкамі, па ўсёй краіне. Што датычыць дня галасавання, то на сённяшні момант адзінага рашэння АДС па дню галасавання няма, бо яно было б паспешнае па некалькіх прычынах:

1. ужо зараз мы бачым, як улады не рэгіструюць ініцыятыўныя групы нашых кандыдатаў па смеху вартых прычынах.

2. невядома, колькі кандыдатаў будзе зарэгістравана пасля сканчэння этапу збору подпісаў. Можа быць, што ніводнага не зарэгіструюць. Таму зараз прымаць рашэнне па дню галасаваньня несвоечасова. Але мы абмяркоўваем розныя варыянты, у тым ліку і зняцьцё кандыдатаў за 1 дзень да выбараў.

Паважаная рэдакцыя «Нашай Нівы»! Пры нагодзе хачу адразу павіншаваць вас з стагоддзем выхаду першага нумару газэты. 23 лістапада – вялікі дзень для ўсёй Беларускай нацыі.

Алесь Каліта

Старшыня Моладзі БНФ

Каментары18

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый5

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?10

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры2

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый5

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць