52‑гадовы пацыент адной са сталічных бальніц перад выпіскай, калі медыкі былі занятыя пацыентамі, прайшоўся па палатах і кабінетах.

Ён забіраў усё, што ляжала без нагляду: танометр, навушнікі, пячатку, зарадныя прылады, дзве скрынкі цукерак і нават лыжку, паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал «Обратная сторона».
Затрымалі яго даволі хутка. На момант затрымання цукеркі ўжо былі з’едзены, частка рэчаў — выкінута. А вось танометр мужчына пачаў насіць яго на запясці як гадзіннік.
У дачыненні да мінчука распачата крымінальная справа па факце крадзяжу.
Каментары