Грамадства2626

У выпісцы са шпіталя Маі Абромчык значыцца «бытавая траўма»

А скаргу дзяўчыны, якой раздрабілі нагу, далучылі да справы аб «беспарадках».

А скаргу дзяўчыны, якой раздрабілі нагу, далучылі да справы аб «беспарадках».

Скаргу 21-гадовай Маі Абромчык, якой 19 снежня супрацоўнік АМАПа раздрабіў костку галёнкі, далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася «бытавая траўма».

Галіна Абромчык: «Яны [супрацоўнікі пракуратуры] „спусцілі“ скаргу ў міліцыю і напісалі адпіску. Там згадваецца крымінальная справа па артыкуле 293 „масавыя беспарадкі“, што яе скарга далучаная да гэтай справы… Як быццам яна ўдзельнічала ў гэтых масавых беспарадках, а тое, што яе пабілі-то гэта справа 110-я».

Галіна Абромчык звяртаецца да тых, хто быў сведкамі збіцця Маі і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе.

Нагадаем, 21-гадовую Маю Абромчык і яе сяброў збілі 19 снежня недалёка ад плошчы Незалежнасці. Ім загадалі ісці ў аўтазак, але самастойна ісці Мая не магла, і яе панёс адзін з хлопцаў. Толькі праз 3 гадзіны, праведзеных у аўтазаку, дзяўчыну перавезлі ў шпіталь. У яе былі перабітыя косткі галёнкі, зробленая аперацыя.

У выпісцы са шпіталя Маі Абромчык значыцца «бытавая траўма». Рэч у тым, што па наменклатуры бываюць «бытавыя» і «вытворчыя» траўмы. Няма катэгорыі «траўмы, атрыманыяў выніку гвалтоўных дзеянняў».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА11

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА11

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць