Грамадства

Вязняў «амерыканкі» пачалі знаёміць са справай

Аб гэтым паведаміў адвакат Аляксандра Атрошчанкава.

Алеся Атрошчанкава пачалі знаёміць з матэрыяламі справы аб удзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Насту Палажанку пакінулі ў турме КДБ. Аляксандра Фядуту зноў дапыталі.

З Алесем Атрошчанкавым, былым прэсавым сакратаром Андрэя Саньнікава, сустрэўся ў «амэрыканцы» адвакат Вадзім Мушынскі. Паводле адваката, Алеся пачалі знаёміць зь ягонай крымінальнай справай. Жонка вязьня Дар’я Атрошчанкава не выключае, што цягам месяца справу мужа могуць перадаць у суд:

«Яму інкрымінуюць 293 артыкул, частка 2 — гэта ўдзел у масавых непарадках. Вінаватым сябе ён не прызнае, ніякіх лістоў да Лукашэнкі з прызнаньнямі не пісаў».

Паводле артыкула, які выстаўлены актывісту, яму пагражае ад 3 да 8 гадоў няволі. Днямі арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала сябра БАЖу Алеся Атрошчанкава вязьнем сумленьня.

2 лютага Цэнтральны раённы суд Менску не задаволіў хадайніцтва адваката Кацярыны Пятровіч адносна зьмены меры стрыманьня для Насты Палажанкі. Актывістка «Маладога фронту» застаецца адзінай жанчынай сярод фігурантаў справы аб масавых непарадках, якую трымаюць пад вартай у турме КДБ.

Паводле бацькі актывісткі Ўладзімера Палажанкі, сёньня, 3 лютага, магчыма, адбудуцца сьледчыя дзеяньні з удзелам Насты і адвакат зможа яе пабачыць.

Днём раней адбыўся чарговы допыт Аляксандра Фядуты, вядомага палітоляга і даверанай асобы Ўладзімера Някляева. Жонка Фядуты Марына паведаміла са спасылкай на адваката:

«Нічога новага няма. Выглядае схуднелым, сумным. Шукаюць, чым бы яго пакараць — усё зразумела».

Паводле зьвестак, на мінулым тыдні, 28 студзеня, у Аляксандра Фядуты і Ўладзімера Някляева была вочная стаўка.

Пра здароўе Ўладзімера Някляева, які з 29 студзеня знаходзіцца пад хатнім арыштам, вядома, што ён прымае лекі, зьнешне пачуваецца нармальна. Дакладна сказаць пра стан здароўя Някляева ягоная жонка Вольга ня можа, бо да мужа не пускаюць дактароў:

«Хто ж скажа дакладна, калі да яго нікога не пускаюць? Увогуле нікога ў дом не пускаюць. Будзем пісаць заяву на тое, каб пусьцілі для агляду свайго, ведамаснага доктара, калі нельга звычайнага».

Жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілана распавяла «Свабодзе»:

«Ад Алеся лістоў няма, адвакат Алег Агееў спрабаваў учора да яго пайсьці на размову, але марна. Увесь дзень прабыў у чарзе, стаяў першым, але не пусьцілі».

З 29 сьнежня не сустракаўся з адвакатам Мікалай Статкевіч. «Пляную пайсьці да яго заўтра, 3 лютага», — паведаміла адвакатка Тацяна Станкевіч.

У справе 19 сьнежня, паводле праваабаронцы Насты Лойкі, ужо фігуруе 53 чалавекі. 53-м стаў актывіст штабу Саньнікава Зьміцер Дрозд, якога затрымалі 1 лютага і пакуль трымаюць у ізалятары на Акрэсьціна.

Сёньня ж стала вядома, што аднаго зь фігурантаў справы, Мікіту Ліхавіда, з Жодзінскага ізалятара перавялі ў ізалятар на Валадарскага. Пра гэта паведаміла маці вязьня Алена Ліхавід:

«Ён ужо на Валадарскага. Напісаў, што пераезд быў вельмі цяжкі, што вельмі холадна ў камэры. Таму мы сёньня яму перадалі цёплыя рэчы. І, пэўна, заўтра ці ў пятніцу да яго пойдзе адвакат».

Каментары

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць