Усяго патроху22

Начныя маразы да 24 градусаў чакаюцца ў гэтыя выхадныя

А ў найбліжэйшыя дні чакаецца штармавое надвор'е.

Сёння над ўсходняй Атлантыкай з’явіўся маладзенькі цыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі Нікалас. Менавіта з ім будзе звязаная штармавое надвор’е ў дзяржавах Усходняй Еўропы, у тым ліку і ў нашай краіне.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, а раніцай і днём моцны парывісты,

месцамі вельмі моцны парывісты.

У многіх раёнах краіны раніцай і днём 8 лютым чакаецца ўзмацненне ветру да 15–22 метраў у секунду, месцамі хуткасць ветру дасягне 25–27 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём прагназуецца 1–7 градусаў цяпла.

У сераду Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цыкланічных віхураў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, магчымыя завеі. На дарогах захаваецца галалёдзіца. На значнай частцы прагназуецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У другой палове тыдня заходнія вятры зменяцца паўночнымі, будзе халадаць. У чацвер месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3–9 градусаў ніжэй за нуль, ноччу пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу.

У пятніцу, 11 лютага, праз поўнач Украіны чакаецца перамяшчэнне воблачнай віхуры, якая закране і Беларусь. Ноччу па паўднёва-заходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, месцамі па поўдні — моцны снег. Днём прагназуецца завея, парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля градусаў па поўдні да 11 градусаў марозу па поўначы краіны. Уначы ў паўночна-ўсходніх раёнах пры праясненнях чакаецца да мінус 13–18 градусаў.

Асабліва халодна будзе ў бліжэйшыя выхадныя:

тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе мінус 6–13 градусаў, пры праясненнях панізіцца да мінус 15–20 градусаў. Маразы ў ноч на нядзелю, 13 лютага, ўзмоцняцца да 10–17 градусаў, пры праясненнях будзе да 20–24 градусаў.

Днём прагназуецца ад мінус 5 на паўднёва-захадзе Брэсцкай вобласці да мінус 14 градусаў на паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Такі тэмпературны фон будзе на 3–8 градусаў халадней, чым звычайна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць