Грамадства44

Абвінавачаны Мікалаеў: Я сапраўды маю судзімасці

Ён не арыштаваны, але знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Андрэй Мікалаеў, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня, абураны дзеяннямі следства. Ён не арыштаваны, але знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Андрэй Мікалаеў паведаміў:

— Мне патэлефанаваў следчы і сказаў, каб я паехаў на вуліцу Чыгладзэ, 22. На будынку я ўбачыў шыльду: .“Следчая экспертная наркалагічная камісія” Як жа я быў здзіўлены, калі мне там паведамілі, што я з 2007 года стаю на ўліку як алкаголік. Але калі б гэта было праўдай, то са мной бы нарколаг размаўляў і нейкае лячэнне б прызначыў. Трэба ж было б прайсці адпаведнае абследаванне.

Я ўчора глядзеў “Контуры”, дзе казалі, што на акцыі былі адны крымінальнікі і п'яніцы. Лічу, што цяпер адмыслова мяне паставілі на ўлік заднім чыслом. Улада хоча абяліць сябе, ачарняючы ўдзельнікаў акцыі. У мяне там доктар спытаў, якога чысла я мог выпіваць пасля 19 снежня. А я вам скажу праўду, калі я прыйшоў дадому пасля таго жаху, што я бачыў, то, сапраўды, напіўся. Пакуль я быў на гэтай камісіі, бачыў, як прывезлі яшчэ двух чалавек у аўтазаку. Пачуў прозвішча аднаго, здаецца Пазняк. Канваір казаў, што палітычных прывезлі. Відаць, гэта тыя, каго трымаюць пад вартай. Я не ўтойваю, што ў свае 35 гадоў маю чатыры судзімасці. Раней я ніколі не ўдзельнічаў у акцыях апазіцыі. 19 снежня пайшоў паглядзець, як усё адбываецца насамрэч і параўнаць з тым, што потым кажуць і паказваюць па БТ. Я асабіста шкло не біў. Я быў ў першым ланцугу на ганку Дома ўраду. Здымаў усё на фотакамеру. Калі да мяне прыйшлі праз некалькі дзён пасля акцыі, то адразу спыталі, што я зняў і ці паспеў нешта скінуць у інтэрнэт. Сёння я пайшоў у следчы камітэт на вуліцу Сапёраў, дзе мне вярнулі камеру і дыскі, а вінчэсцер аддаць адмовіліся. Сказалі, што яго яшчэ трэба правяраць”.

Следчы не сказаў Андрэю Мікалаеву, калі яго справу перададуць у суд. Некалькі разоў яго дапытвалі ў вайсковай контрразведцы і да сённяшняга дня больш нікуды не выклікалі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць