Улада77

Беларусь прапануе АДКБ стварыць спіс неўязных

Экспэрты разглядаюць прапанову Беларусі, якая зараз старшынюе ў АДКБ, стварыць сьпіс асобаў, уезд якіх непажаданы або забаронены на тэрыторыю дзяржаваў-чальцоў арганізацыі.

Аб гэтым паведаміў сёньня на пасяджэньні каардынацыйнай рады кіраўнікоў ведамстваў па пытаньнях барацьбы зь незаконнай міграцыяй краін АДКБ генэральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа.

«На пасяджэньне вынесенае пытаньне рэалізацыі прапановы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па стварэньні прававых рамак па фарміраваньні сьпісу асобаў, уезд якіх на тэрыторыю дзяржаваў АДКБ забаронены ці непажаданы», — сказаў Мікалай Бардзюжа. «Выносячы гэтае пытаньне на пасяджэньне, мы хацелі б атрымаць экспэртнае меркаваньне», — дадаў генсэк АДКБ, паведамляе БелТА.

Варта надаць, што 31 студзеня сёлета Эўразьвяз увёў забарону на ўезд на тэрыторыю краін-чальцоў для 157 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку для Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі заяўляў, што падобныя крокі не застануцца без адказу.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс9

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле23

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс9

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць