Грамадства

Журналістку Таццяну Бублікаву папярэдзіла пракуратура

Журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне за працу 19 снежня на плошчы Незалежнасці без акрэдытацыі. Хоць раней суд яе пакараў за тое, што яна прысутнічала на плошчы як «удзельніца несанкцыянаванага мерапрыемства».

Таццяна Бублікава кажа, што пры вынясенні папярэджання пракурор Павал Елісееў спасылаўся на пратакол яе затрымання на плошчы. У ім журналістка напісала, што выконвала там рэдакцыйнае заданне. У якасці доказаў ёй таксама былі прад’яўлены фота, на якім Бублікава бярэ інтэрв’ю ў удзельнікаў акцыі, а таксама раздрукоўкі матэр’ялаў з інтэрнэту, дзе маркерам былі падкрэслены фразы, што Бублікава супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат».

«20 снежня суд маім сведчанням не паверыў і мяне асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту за тое, што я нібыта выкрыквала антыдзяржаўныя лозунгі. Пракурор жа гэтым папярэджаннем фактычна прызнаў, што суд пакараў мяне беспадстаўна», — адзначае Таццяна Бублікава.

Тым не менш, з рашэннем пракуратуры журналістка не згодная. Таццяна гаворыць, што спрабавала патлумачыць пракурору, што яна працуе як пазаштатны журналіст на польскую фірму «N.E.W. S. Informacje», якая не з’яўляецца СМІ: «Аднак, гэтыя тонкасці для пракурорскага розуму недасягальныя».

Журналістка указвае на тое, што падпісанае ёй папярэджанне датавана 16 лютым. І задае рытарычнае пытанне: навошта яе было выклікаць на размову, калі ўсё вырашылі амаль два тыдні таму?

Таццяна Бублікава паведаміла «Белсату», што збіраецца абскардзіць у пракуратуре і прысуд, і афіцыйнае папярэджанне пракуратуры, бо фармулёўка, што яна працуе на замежнае СМІ, не адпавядае рэчаіснасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў1

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць