Усяго патроху11

У Бабруйску сёння не п'юць

У Бабруйску 3 сакавіка праводзіцца Дзень цвярозасці. Адпаведнае рашэнне было прынята гарвыканкамам паводле прапановы міліцыі.

Як паведаміў начальнік аддзела па працы з праваахоўнымі органамі Бабруйскага гарвыканкама Генадзь Шавелеў, створана пяць груп з урачоў-нарколагаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны будуць працаваць у калектывах, работнікамі якіх больш за ўсё ўчынена правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.

«Мы рэкамендавалі прадпрыемствам гандлю не прадаваць у гэты дзень алкагольную прадукцыю. Кантроль за выкананнем гэтай рэкамендацыі намі не ўстанаўліваецца, але большасць прадпрыемстваў гандлю да яе прыслухоўваюцца», — сказаў Шавелеў.

«Калі хтосьці лічыць, што Дзень цвярозасці прыдуманы міліцыяй для таго, каб менавіта ў адзін дзень неяк паўплываць на аператыўнае становішча, то гэта было б з нашага боку неразумна і вузка. Мы не разлічваем, што ў гэты дзень, дзякуючы нейкім забаронным мерам, мы гэтае становішча палепшым. Не гэта важна. Важна звярнуць увагу людзей на праблему п’янства», — заявіў БелаПАН намеснік начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі.

Паводле звестак бабруйскай міліцыі, за першыя два месяцы гэтага года ў горадзе выяўлена 360 дробных хуліганстваў, учыненых грамадзянамі ў п’яным стане, супраць 597 за аналагічны перыяд 2010 года. Зафіксавана 1.835 выпадкаў знаходжання грамадзян у грамадскім месцы ў нецвярозым стане (1.455 — за студзень-люты 2010 года). У медыцынскі выцвярэзнік было змешчана 847 грамадзян (760).

Грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення ў студзені-лютым 2011 года былі ўчынены 162 крымінальныя злачынствы (136).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць