Меркаванні6363

Сайт charter97.org можа спыніць працу

Пасля разгрому офіса і арышту журналістаў рэдакцыя зведвае вялікія цяжкасці.

Зварот рэдакцыі сайта charter97.org.

Пасля разгрому офіса рэдакцыі нашага сайта ў Менску ў ноч з 19 на 20 снежня, мы вымушаныя былі выехаць за межы Беларусі. КДБ канфіскаваў наша абсталяванне. Рэдактар ​​сайту Наталля Радзіна была арыштаваная і праходзіць у якасці абвінавачванай па так званай крымінальнай справе «аб масавых беспарадках». Наталлі пагражае да 15 гадоў зняволеньня і яна пазбаўленая магчымасці паўнавартасна займацца журналістыкай.

Цяпер рэдакцыя знаходзіцца ў Вільні і працягвае працу. Тая дапамога, якую нам аказалі нашы сябры, дазволіць нам прафесійна працаваць яшчэ некалькі тыдняў, а затым мы будзем вымушаныя спыніць паўнавартасную працу.

Наш праект — гэта не адзін і не два чалавекі. Для паўнавартаснай, прафесійнай працы буйнога па беларускіх мерках навінавага сайта патрэбныя рэдактары, адміністратары, перакладчыкі, журналісты, памяшканне для працы, абсталяванне, сувязь, арэнда магутнага сервера. Усё гэта арганізаваць на энтузіязме і за свой кошт немагчыма. Паверце, нашы супрацоўнікі атрымліваюць за сваю самаадданую працу невялікія нават па беларускіх мерках грошы.

На жаль, гучныя заявы еўрапейскіх палітыкаў аб падтрымцы незалежных беларускіх СМІ пакуль застаюцца проста заявамі. Магчыма, наш сайт не ўпісваецца ў той «новы ландшафт» палітычных сілаў у Беларусі, які з’явіўся пасля арышту рэальных беларускіх лідэраў.

Мы прыкладзем усе сілы для захавання вядучага беларускага незалежнага інфармацыйнага рэсурсу і застанемся голасам беларусаў, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў засценках КДБ. Частку выдаткаў мы плануем пакрываць за кошт рэкламы і ўласных сродкаў, мы вядзем перамовы па атрыманні дапамогі ад еўрапейскіх донараў. Аднак для перафарматавання працы трэба час.

Мы вымушаныя звярнуцца да вас, нашых чытачоў, за дапамогай. Каб захаваць рэдакцыю ў гэты складаны момант, нам патрэбныя грошы.
Мы просім вас аказаць нам падтрымку і пералічыць любую прымальную суму на рахунак у сістэме PayPal. Адмысловая кнопка размешчаная зверху ў правай калонцы сайта. Гарантыяй мэтавага выдаткоўвання дапамогі будзе бесперабойная праца.

Мы загадзя дзякуем за вашу дапамогу і падтрымку. Заставайцеся з намі!

Даведка:

Charter97.org — вядучы беларускі навінавы рэсурс. Навіны публікуюцца на трох мовах — беларускай, расейскай і англійскай. Штодня сайт наведвае больш за 50 тысяч унікальных карыстальнікаў, а месячная аўдыторыя складае 500 тысяч чалавек. Сайт заснаваны журналістам Алегам Бябеніным у 1998 годзе.

Каментары63

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў4

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года13

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

У Полацку жанчыну пакаралі за відэа ў тыктоку з мільённымі праглядамі3

Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў4

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць