Грамадства3232

У сям’і палітвязня Класкоўскага зрываецца пабудова жылля

Жонка Аляксандра не можа атрымаць крэдыт.

З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

Летась Аляксандр Класкоўскі як шматдзетны бацька атрымаў магчымасць пабудаваць кватэру па ільготным крэдыце і нават паспеў зрабіць некалькі ўнёскаў. На пачатку студзеня яму мусілі адкрыць крэдытную лінію на суму, якой сям’і не ставала на будаўніцтва. Аднак у ноч на 21 снежня Аляксандра Класкоўскага арыштавалі. «На атрыманне крэдыту нам не хапіла літаральна двух тыдняў», — распавяла жонка зняволенага Наталля.

Пасля арышту мужа жанчына засталася з трыма дзецьмі на руках. Наталля — у дэкрэтным адпачынку, і з усіх прыбыткаў у сям’і толькі 285 тыс. руб. дзяржаўнай дапамогі. Наталля гаворыць, што калі б не сваякі і сябры, не ведае, як яны ўвогуле б існавалі.

Цяпер Наталля шукае паручальнікаў на атрыманне крэдыту — будаўніцтва дому мусіць завяршыцца сёлета ў снежні. Але, як прызналася жанчына, на станоўчае рашэнне банку яна амаль не спадзяецца: «Вядома, я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, аднак у банку мне ўжо намякнулі, што крэдыт я наўрад ці атрымаю».

«Нават калі жонка зможа ўзяць даверанасць ад мужа і знойдзе паручальнікаў, шанец атрымаць крэдыт зусім мізэрны. Бо галоўны наймальнік сядзіць у турме, а сям’я ёсць неплацежаздольнаю», — тлумачыць працаўнік аднаго з менскіх банкаў.

Атрымліваецца, што сям’я Класкоўскіх і далей будзе вымушаная туліцца ў невялічкай двухпакаёўцы бацькоў Аляксандра.

Былы працаўнік міліцыі Аляксандр Класкоўскі абвінавачваецца паводле артыкулу аб масавых беспарадках; таксама яго вінавацяць у абразе прадстаўніка улады (арт. 369 КК) і самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382 КК). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары32

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог2

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям». У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца4

У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці3

Ля Гродна выпаў град, слой склаў 30 сантыметраў

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў3

Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы3

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам11

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог2

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць