Кіно3131

Гоп-стоп тэлебачанне

Крыміналітэт губляе рэйтынгавыя пазіцыі на экранах. Бандытаў і ментоў змяняюць... гопнікі. Пра іх цяпер здымаюць папулярныя серыялы і фільмы.

Крыміналітэт губляе рэйтынгавыя пазіцыі на экранах. Бандытаў і ментоў змяняюць… гопнікі. Пра іх цяпер здымаюць папулярныя серыялы і фільмы.

Год таму з кожнага праса неслася песня пра тое, што «у нас на районе не звонЯт, а звОнят» якую спявае украінскі дуэт Патап і Насця Каменскіх. У троххвіліннай кампазіцыі лёгка змясцілася сістэма жыццёвых поглядаў «гопніка»: ад прынцыповай асацыяльнасці ў інтэрнэце да стварэння сваёй мікратэрыторыі, якая носіць сакральную назву «раён».

Ад пачатку жартоўная песня пераўтварылася ў хіт, які пачалі ўспрымаць сур’ёзна. Дайшло да таго, што пад гэтую песню на перадвыбарчым канцэрце на «Мінск-арэне» танчыў Лукашэнка.

А тут яшчэ на тэлебачанні з’яўляецца расійскі серыял «Рэальныя пацаны». І ўсе кідаюцца яго глядзець — большасці проста цікава, гопнікі ў захапленні: драма з жыцця раёна. Няпростыя стасункі «на раёне» праз каханне галоўных герояў нагадваюць шэкспіраўскія драмы, памножаныя на лацінаамерыканскія серыялы.

Але гэта яшчэ не ўсё — у пракат выходзіць фільм Гары Бардзіна з назвай «Гоп-стоп», хто будуць галоўныя героі, тлумачыць лішне. Хаця сам рэжысёр у адным інтэрв’ю сказаў, што гопнікі ў яго будуць камічнымі… Спачатку фільм увогуле мусіў быць пра інтэлігенцыю, але ў працэсе сюжэт перавярнуўся.

Чаму менавіта гопнікі раптам пачалі выклікаць цікавасць? Адукаванасць і культура не культывуюцца як базавыя каштоўнасці ў нашым грамадстве. З іншага боку, гопнікі ў кіно — куды больш сімпатычныя, чым у жыцці, і тое, што яны крадуць каналізацыйныя люкі і увесь час шукаюць дробныя грошы, на экране выглядае забаўна. Хаця суседа, які б прыносіў дахаты знятыя на суседняй вуліцы люкі, не хацеў бы сабе ніхто.

Праблема яшчэ і ў агульнай беднасці большасці людзей: гопнікі ў пошуках пары рублёў бліжэйшыя нам за мільянераў з класічных серыялаў — праблемы гопнікаў нам лепш зразумелыя. Дый гэта вялікі слой насельніцтва — тут нічога не паробіш, але калі раней на экран іх не бралі, то зараз іх там будзе шмат. Крымінальнікі, гопнікі… Цікава хто будзе наступным? Зараз невядома, але наўрад ці гэта будуць філосафы ці эканамісты.

Каментары31

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць