Спорт1717

Хакей. Беларусы застаюцца ў наймацнейшым дывізіёне

Беларусь — Славенія — 7:1.

Хакейная зборная Беларусі (галоўны трэнер — Эдуард Занкавец) на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Славакіі, разграміла ў вырашальным матчы зборную Славеніі з лікам 7:1 (2:0, 3:1, 2:0) і захавала сабе прапіску ў элітным дывізіёне.

Шайбы ў матчы: 1:0 — Дзямагін, 6.02. 2:0 — А.Касціцын, 7.23. 3:0 — Сцяпанаў, 28.21. 3:1 — Саболік, 31.51. 4:1 — Міхалёў, 35.52. 5:1 — А.Касціцын, 37.13. 6:1 — Міхалёў, 55.07. 7:1 — Міхалёў, 56.13.

Нагадаем, што пасля трох паразаў на папярэднім этапе (Канада, 1:4, Швейцарыя, 1:4, Францыя 1:2 ОТ), зборная Беларусі змагалася за права застацца ў эліце ў турніры на выжыванне.

У першым матчы 5 мая беларусы выйгралі ў Аўстрыі 7:2, а ў другім 7 мая прайгралі Латвіі — 3:6.

У эліце сусветнага хакея застаецца таксама зборная Латвіі, што перамагла сёння Аўстрыю 4:1.

Адпаведна Аўстрыя і Славенія пакідаюць дывізіён «А», на змену ім прыходзяць Італія і Казахстан.

Становішча камандаў: 1. (13-е месца) Латвія -- 6 балаў, 2 (14). Беларусь -- 6, 3 (15). Аўстрыя -- 3. 4 (16). Славенія - 3.

Такім чынам на чэмпіянаце свету зборная Беларусі заняла 14-е месца. Летась яна была 10-й.

***

У 2012 і 2013 гадах чэмпіянаты светы пройдуць адразу ў дзвюх краінах: Швецыі і Фінляндыі.

Прычым ад наступнага года чэмпіянаты пачнуць праводзіцца паводле новай сістэмы.

16 камандаў будуць разбітыя на дзве групы па восем камандаў, што правядуць паміж сабой аднагрупавы турнір. Па чатыры наймацнейшыя зборныя выходзяць у плей-оф.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць