Грамадства33

Фінансаванне вёскі сёлета вырашана скараціць на 600 млрд. рублёў

Фінансаванне сельскагаспадарчых работ сёлета складзе 4,2 трлн. рублёў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 мая ў Мінску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Ён адзначыў, што раней планавалася накіраваць на гэтыя мэты 4,8 трлн. рублёў. «Мы скарэктавалі фінансаванне па сродках аховы, мінеральных угнаеннях. Планавалі 2,2 млрд. рублёў, а затрацілі 1,6 млрд. рублёў, набываючы больш сваіх угнаенняў, а не імпартных», — сказаў намеснік міністра.

З пачатку года на сельскую гаспадарку зрасходавана 2,6 трлн. рублёў. «Зараз разам з банкамі мы працуем на фінансаванне закупкі ў асноўным тэхнікі», — адзначыў Паўлоўскі.

Ён паведаміў, што тэхнікі ўжо пастаўлена на 1,2 трлн. рублёў. У тым ліку на 100% ад плана пастаўлена пасяўных агрэгатаў, плугоў — 61%, машын па ўнясенні мінеральных угнаенняў — 36%, камбінаваных глебаперапрацоўчых агрэгатаў — 16%, трактароў — 23%, зернеўборачных камбайнаў — 21%, кормаўборачных камбайнаў — 10%, буракаўборачных камбайнаў — 17%.

Паўлоўскі закрануў тэму магчымага павышэння закупачных цэн. «На сёння закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў нас устаноўлены, і калі рынак зменіцца ў бок іх павелічэння або змяншэння, то яны будуць перагледжаны. Сёння такіх падстаў няма. Мы паглядзім па чэрвені і ліпені, па пачатку ўборкі зерневых. Цэны будуць устаноўлены ў залежнасці ад кан’юнктуры рынку», — сказаў намеснік міністра.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў25

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў25

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць