Грамадства1717

Дашкевіч звярнуўся ў Генпракуратуру: у турме яму не дазваляюць адказваць па-беларуску

Палітвязень лічыць, што адміністрацыя калоніі парушае яго правы.

«Прашу Вас правесці праверку ў Следчым ізалятары № 8 па фактах некарэктнага і абразлівага стаўлення з боку адміністрацыі СІЗА -8 да асобаў, каторыя ўтрымоўваюцца пад вартаю»,
— з такіх словаў пачынаецца зварот лідара незарэгістраванага «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча ў Генеральную пракуратуру Беларусі.

У ёй палітвязень указвае, што за непрацяглы час кіраўніцтва жодзінскага СІЗА неаднаразова парушала яго правы як зняволенага, а ўнутраныя правілы, якія пануюць у калоніі, часам даходзяць да абсурду.

У прыватнасці, Дашкевіч згадвае пра фізічныя пакаранні і пагрозы насілля, забарону мець кнігі і патрабаванне адміністрацыі СІЗА адказваць на ўсе пытанні наглядчыкаў хорам і па-расейску. Прычым узоры адказаў вызначаюцца самой адміністрацыяй. Часам яны анекдатычныя. На пытанне наглядчыкаў «Есть вопросы?» можна адказваць толькі «Вопросов нет!», адказы па-беларуску не прымаюцца.

Перадаць зварот у Генпракуратуру Дашкевічу ўдалося толькі з адвакатам, якая наведала яго ў Жодзіна ў пятніцу. «Я думаю, Зміцер пісаў мне аб усім гэтым і раней, толькі лісты не даходзілі. Ён нумаруе іх, а я атрымліваю далёка не ўсё», — расказала «НН» актывістка «МФ» Наста Палажанка. Дзяўчына лічыць, што адміністрацыя СІЗА свядома дзейнічае з парушэннямі ў дачыненні да Змітра, жадаючы выслужыцца, зламаўшы палітвязня.

«Я лічу, што гэта мясцовая ініцыятыва. Яны проста хочуць паказаць, што змусілі палітвязня падпарадкоўвацца ім. Аб гэтым гаворыць і перадузятае стаўленне, і забарона карыстацца беларускай мовай.
Аднак я хачу заўважыць, што ніводзін такі крок з боку адміністрацыі СІЗА не застанецца без увагі. Мы даведаемся прозвішчы тых, хто аказвае ціск на Змітра і даб’емся таго, каб яны фігуравалі ў „чорных спісах“ ЕС. Кожны павінен адказваць за тое, што робіць», — распавяла Н.Палажанка.

Зараз Зміцер Дашкевіч, асуджаны на два гады зняволення, чакае этапу ў Горкі. Гэтая калонія лічыцца адной з самых жорсткіх у краіне.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?4

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум4

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны10

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?4

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць