Меркаванні2626

Мілінкевіч: Дыялог пасля вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў

24 чэрвеня ў Бруселі Мілінкевіч сустрэўся з еўракамісарам Штэфанам Фюле.

24 чэрвеня ў Бруселі лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з камісарам Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і з намесніцай генеральнага сакратара Еўрапейскай знешняй службы Хельгай Шміт.

Падчас сустрэчаў гаворка вялася пра тое, што кантакты ЕЗ з беларускімі ўладамі магчымыя толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі палітвязняў. Далейшы ж дыялог мусіць адбывацца пры ўмове пазітыўных крокаў афіцыйнага Мінска паводле «дарожнай мапы». Гэта маюць быць канкрэтныя захады па эканамічнай лібералізацыі і грамадска-палітычнай дэмакратызацыі.

Суразмоўцы пагадзіліся пра неабходнасць правядзення адзінай палітыкі дэмакратычных краінаў у дачыненні да ўладаў Беларусі, а таксама важнасць выпрацоўкі супольнай пазіцыі дэмакратычнай супольнасці Беларусі. У Беларусі не будзе шансаў захаваць незалежнасць і пабудаваць дэмакратыю без ўнутранага дыялогу ў краіне.

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў неабходнасць еўрапеізацыі Беларусі праз адукацыйныя, інфармацыйныя праекты і праграмы абмену.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць