Меркаванні1111

Яўгенія Ус: За кожнае спатканне з мужам я змагалася сама

Пра стан здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты жонцы не паведамляюць, хаця вядома, што ён трапіў у турэмны шпіталь.

Пра стан здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты жонцы не паведамляюць, хаця вядома, што ён трапіў у турэмны шпіталь.

1 ліпеня ваш муж знаходзіцца у Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на Валадарскага. Ці ёсць у вас нейкая інфармацыя пра стан яго здароўя? І ці дазволілі вам з ім нейкім чынам звязацца?

Яўгенія: Пра тое, што ён у шпіталі, я даведалася толькі сёння зраніцы. Мне патэлефанавала жонка Змітра Бандарэнкі, які ў сваім лісце да яе паведаміў, што мой муж разам з ім у шпіталі. Больш я нічога не ведаю. Нядаўна я сустракалася з суддзёй Грачовай і спрабавала ўзяць у яе дазвол на спатканне з мужам, аднак яна дазволу не падпісала, аргументуючы гэта тым, што справа перададзеная ў гарадскі суд, і што яна не мае права гэты дазвол падпісваць.Ніхто нічога не кажа пра тое, куды яго пераводзяць, ніхто не дае аніякай інфармацыі.

А можа ёсць сэнс падысці на Валадарскага і паспрабаваць нешта даведацца там?

Яўгенія: Я падыходзіла туды. І адзінае, што мне ўдалося высветліць, што ён сапраўды там і што прывезлі яго туды 1 ліпеня. Больш інфармацыі мне не далі.

Ці пісаў муж вам лісты?

Яўгенія: Так, апошні ліст ад яго я атрымала ў канцы мінулага тыдня. Варта адзначыць, што прыходзяць гэтыя лісты з вельмі вялікай затрымкай. Пісаў ён яшчэ з Магілёва і яшчэ перад тым, як я атрымала з ім спатканне. З Валадарскага ж нічога не было.

Што вы робіце для таго, каб касацыйная скарга мела нейкі станоўчы вынік?

Яўгенія: Шчыра кажучы, ні ад мяне, ні ад адвакатаў нічога не залежыць. Але спадзяюся, што суд прыме да ўвагі той факт, што са мной засталося трое дзяцей, малодшаму з якіх споўнілася 5 месяцаў.

Спадзяюся, што ўлады аднясуцца да нас па-людску.

Ці ёсць у вас нейкія кантакты з замежнымі палітыкамі ці праваабаронцамі, каб нехта адтуль спрабаваў паспрыяць таму, каб вам дазволілі сустрэцца з мужам?

Яўгенія: У мяне няма абсалютна ніякіх кантактаў. За кожнае спатканне з мужам я змагалася сама

Каментары11

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі10

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў30

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі10

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць