Улада

Праймэрыз у Алёшчы

«Я, вядома, супраць Лукашэнкі, але ж большасьць усё роўна прагаласуе за яго». Калі гэтая фраза прагучала на перакуры ў Алёшчы мо раз дзясяты, я сказаў сабе: «Хопіць!» Назаўтра ў бытоўцы на агульным сходзе брыгады мы зладзілі праймэрыз.

«Я, вядома, супраць Лукашэнкі, але ж большасьць усё роўна прагаласуе за яго». Калі гэтая фраза прагучала на перакуры ў Алёшчы мо раз дзясяты, я сказаў сабе: «Хопіць!» Назаўтра ў бытоўцы на агульным сходзе брыгады мы зладзілі праймэрыз.*

У «бюлетэні», нарэзаныя з паперы, былі ўнесеныя прозьвішчы ўсіх прэтэндэнтаў, якія падалі заявы ў Цэнтравыбаркам (тады іх было яшчэ васьмёра). З паведамленьня ЦВК, апублікаванага ў «Советской Белоруссии», былі зачытаныя афіцыйныя дадзеныя Вайтовіча, Гайдукевіча, Казуліна, Лукашэнкі, Мілінкевіча, Пазьняка, Скрабца й Фралова. «Кабінку» з асадкай абсталявалі за печкай. Ролю выбарчай скрыні выканаў чорны вязаны каптур: кожны з прысутных мог абмацаць яго і пераканацца ў адсутнасьці двайнога дна.

Яўка склала 84%: двое з дванаццаці на працу не зьявіліся (давялося пашкадаваць — маладзейшыя, сымпатызавалі апазыцыі). Астатнія разабралі бюлетэні.

Працэс волевыяўленьня ішоў нэрвова. Рабочыя падазрона паглядвалі адзін на аднаго, хаваліся ў «кабінцы», крэсьлілі й складвалі паперкі, кідалі іх у шапку й пільна сачылі за іншымі. Нарэшце, усе дзесяцёра ўгнязьдзіліся ля поўнага каптура, недаверліва пераглядваючыся. З хвіліну панавала ціша. «Ну, не тамі, ускрывай!» — нарэшце ня вытрымаў кранаўшчык Іван.

З кожным разгорнутым бюлетэнем выразы твараў мяняліся. «Мілінкевіч, Мілінкевіч, не запоўнены, Мілінкевіч, Мілінкевіч...» Прыёмшчыца Майя расплывалася ў шырокай-шырокай усьмешцы, раскрыжоўшчык Валера вырачаў вочы, стропальшчык Уладзя паціраў рукі й нават прыхлопваў з кожным выгукам, пагрузчык Сяргей сядзеў з раскрытым ротам, а Мікалай, пячнік, які нядаўна перабраўся сюды з Расеі, агаломшана аглядаў прысутных, яўна не разумеючы, што адбываецца.

Мілінкевіч набраў 7 галасоў, Лукашэнка — усяго 1, два бюлетэні пакінулі незапоўненымі. Маленькая электаральная рэвалюцыя ў адной асобна ўзятай брыгадзе зьдзейсьнілася.

Вынікі алёшчынскіх праймэрыз мелі для вёскі эфэкт выбуху бомбы. Ужо назаўтра сіценцы, якія ранішняй вахтоўкай ехалі на дызэль, наперабой прызнаваліся, што яны «таксама за Мілінкевіча», і прасілі газэты зь ягонай біяграфіяй. «Вясковы тэлеграф» тэрмінова перадаваў Дрэтуні, Трудам, Уладзімераўцы: «У нас большасьць — супраць Лукашэнкі!» Выразаныя з «Нашай Нівы» ды «Камсамолкі» здымкі «Мілінкевіч у Алёшчы» пайшлі па руках з камэнтаром: «Бачыў, хто наступным прэзыдэнтам будзе?..» Паўгадзінны візыт адзінага кандыдата ў лістападзе мінулага году й магія большасьці, сфакусаваная ў выбары 10 рабочых, аказалася мацней за ўсе адміністрацыйныя рэсурсы, дзесяцігодзьдзе рэжыму і тэлевізійную прапаганду пра «90% Лукашэнкі».

Праз пару дзён на парозе пошты бабулька, якую я дагэтуль ня бачыў ані разу ў жыцьці, сустрэла мяне роспачным крыкам: «І што ён нам дасьць, ваш Мілінкевіч?!.»

Мясцовая ўлада мусіла тэрмінова прымаць меры. На тым жа тыдні мяне без тлумачэньня прычынаў замест чарговага адпачынку сьпехам накіравалі падалей ад Алёшчы на лесапавал. Участковы Андрэй Іваныч Героеў пачаў канфіскоўваць у насельніцтва каляндарыкі на 2006 г. з патрэтам Мілінкевіча (люд, у якога забіралі кроўнае, казаў, што цяпер ужо дакладна прагаласуе за апазыцыю), а старшыня сельсавету пайшла ад дзьверы да дзьверы, зьбіраючы подпісы за Лукашэнку.

Аднак зборшчыцу чакала жорсткае расчараваньне. У сіценскай краме, у сталоўцы, на алёшчынскай эстакадзе люд адмаўляўся падпісвацца нават пасьля просьбы: «Ну, гэта ж каб ён проста ў выбарах удзельнічаў!..» Некаторыя ўвогуле заяўлялі: «Мы толькі за Мілінкевіча». На вясковым участку з чатырма сотнямі зарэгістраваных выбаршчыкаў за «ўсенароднаабранага» падпісала хіба колькідзесят бабулек-пэнсіянэраў ды некалькі начальнікаў.

І скажу шчыра: пасьля абвяшчэньня вынікаў у алёшчынскай бытоўцы, у машыне, поўнай чытачоў «Нашай Нівы» і «Народнай Волі», прадчас расповеду тых, хто адмовіўся падпісвацца за Лукашэнку, я ўпершыню ясна бачыў у вачох гэтых згубленых сярод лесу вяскоўцаў тое, чаго так не стае многім гараджанам, актывістам і партыйным лідэрам. Веру ў перамогу 19 сакавіка.

в.Малое Сітна

*Праймэрыз — папярэднія выбары.

Павал Севярынец — у 1998—2004 лідэр незарэгістра-ванага «Маладога фронту». Асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту пасьля рэфэрэндуму 2004 году. Цяпер у высылцы ў Малым Сітне, на поўначы Полаччыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць