Грамадства66

Гэты тыдзень у Беларусі будзе даволі спякотны

Тэмпература на гэтым тыдні будзе ў цэлым на 4—6 градусаў вышэйшай за кліматычную норму.

Як паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава 25 ліпеня на відэабрыфінгу ў Мінску, на тэрыторыю Беларусі зноў пачнуць паступаць гарачыя паветраныя масы з поўдня еўрапейскай тэрыторыі Расіі,

таму тэмпература на гэтым тыдні будзе ў цэлым на 4–6 градусаў вышэйшай за кліматычную норму.

Паводле слоў сіноптыка, з панядзелка па чацвер тэмпература паветра ў начныя часы будзе вагацца ад 14 да 20°С,

а днём — ад 26 да 32°С. У прыватнасці, 31–32°С чакаецца ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі,
у той час як на захадзе краіны будзе прыблізна 25°С. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15–20 м/с.

У сераду на захадзе Беларусі не выключаны моцныя ліўні, а ў чацвер, 28 ліпеня, краіна апынецца ва ўладзе актыўнага атмасфернага фронту — навальнічныя дажджы пройдуць у многіх раёнах краіны. Пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15–20 м/с, месцамі моцныя ліўні, тэмпература паветра

ў асноўным будзе вагацца ад 23 да 29°С, толькі на ўсходзе слупок тэрмометра дасягне 30°С.

У пятніцу, паводле слоў Фядотавай, атмасферны фронт будзе павольна пакідаць межы краіны, сыходзячы ў раёны еўрапейскай часткі Расіі. У Беларусь будзе паступаць больш свежае паветра з Заходняй Еўропы. Начная тэмпература прагназуецца ў межах 12–17°С цяпла,

а днём — ад 22 да 28°С.

Паводле папярэдніх ацэнак, у наступныя выхадныя Беларусь будзе знаходзіцца ва ўладзе свежых паветраных мас з Балтыйскага мора. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 9 да 16°С, днём — ад 20°С на поўначы да 27°С на поўдні Беларусі.

У Мінску, паводле прагнозаў сіноптыка, большую частку тыдня таксама будзе даволі спякотна.
Да серады тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны будзе дасягаць 27–29°С, ноччу ад 16 да 19°С цяпла. Пры гэтым у асобныя прамежкі часу магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. 28 ліпеня пройдзе навальнічны дождж, і тэмпература паветра будзе прыкладна 25°С у дзённыя гадзіны. У канцы тыдня будзе больш халаднавата. У пятніцу тэмпература паветра складзе ад 22 да 24°С, чакаецца кароткачасовы дождж. У выхадныя дні — 21–23°С, свежы заходні вецер.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара29

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў3

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?16

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай1

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа9

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара29

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць