Усяго патроху

У Кіраўскім раёне адчыніўся першы ў Беларусі летні дом адпачынку пры царкве для дзяцей-сірот

Летні дом адпачынку для выхаванцаў дзіцячых дамоў пачаў працаваць у вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці на базе прыхода Раства Прасвятой Багародзіцы.

«Мы даўно супрацоўнічаем з Бабруйскім дзіцячым домам і бяром на аздараўленне дзяцей перыядычна, — паведаміў БелаПАН настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска іерэй Дзімітрый Первій. — Дагэтуль у нас не было сваёй базы, і мы іх вывозілі на турбазы, у лагеры адпачынку, неяк дамаўляліся. Зараз ніхто не хоча браць дзяцей: прыватныя структуры зарабляюць грошы, а з дзяржаўнымі цяжка дамовіцца. Таму гэтым летам мы вырашылі пабудаваць свой летні дом для дзяцей-сірот».

Першая змена для 10 выхаванцаў Бабруйскага дзетдома пачалася 18 ліпеня і закончыцца 14 жніўня. Затым іх зменяць дзеці з дзіцячага дома ў вёсцы Ляўковічы Кіраўскага раёна. Адбор выхаванцаў у летні дом адпачынку пры царкве праводзіць адміністрацыя дзіцячых выхаваўчых устаноў. Падчас адпачынку для дзяцей арганізуюць спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі, паломніцкія паездкі па храмах Кіраўскага раёна, у Баркалабаўскі манастыр, наведванне месца масавага расстрэлу мірных жыхароў у вёсцы Боркі ў 1942 годзе.

«Мы плануем працягваць гэту працу і весці перамовы, каб за зіму ўзяць участак большы — не толькі на тэрыторыі прыхода. Хочам стварыць там сапраўдны лагер — з летнімі домікамі, інфраструктурай. І ўзяць дзяцей больш — на першы час чалавек 30–40», — паведаміў айцец Дзімітрый. Ён сказаў словы ўдзячнасці расійскаму мецэнату Вячаславу Заранкову, кіраўніку савета дырэктараў холдынгу «Эталон-ЛенспецСМУ».

Побач з часовым храмам Раства Прасвятой Багародзіцы, у якім 23 ліпеня прайшла першая служба, таксама дзякуючы мецэнатам аднаўляецца пастаянны — пабудаваны ў ХVI стагоддзі і разбураны ў 1942 годзе атрадам эстонскіх карнікаў. «Плануем на прастольнае свята 21 верасня 2012 адслужыць Боскую літургію ў адноўленым храме», — паведаміў айцец Дзімітрый.

Каментары

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць