Эканоміка11

Міжнародныя рэйтынгі беларускіх банкаў працягваюць зніжацца

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) шасці буйных беларускіх банкаў — «Белгазпрамбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка», «Белзнешэканамбанка», «БПС-Банка» і «Банка ВТБ» (Беларусь). Як вынікае з паведамлення Fitch, рэйтынгі паніжаны на адну ступень, з «B» да «B-». Прагноз па рэйтынгах застаўся «негатыўным».

Агенцтва таксама пагоршыла прагноз па рэйтынгах «БТА Банка» са «стабільнага» да «негатыўнага», пацвердзіўшы яго рэйтынг на ўзроўні «B-».

«Зніжэнне [рэйтынгаў і прагнозу] адлюстроўвае перагледжаную ацэнку Fitch адносна суверэнных і краінавых рызык Беларусі, у прыватнасці ў выніку па-ранейшаму слабых знешніх фінансаў краіны», — гаворыцца ў паведамленні. Акрамя таго, паніжэнне рэйтынгаў улічвае сур’ёзныя складанасці, з якімі сустракаецца банкаўская сістэма.

Fitch чакае, што якасць актываў у беларускіх банкаў пагоршыцца «ў выніку рэзкага запавольвання крэдытавання, зніжэння эканамічнай актыўнасці, высокай інфляцыі і, верагодна, больш селектыўнай падтрымкі карпаратыўнага сектара з боку дзяржавы».

У той жа час, на думку агенцтва, «паказчыкі якасці актываў згодна са справаздачнасцю, хутчэй за ўсё, будуць пагаршацца павольнымі тэмпамі з прычыны істотнай долі доўгатэрміновых крэдытаў, дзяржаўных субсідый па працэнтных выплатах і верагоднай гатоўнасці банкаў у дзяржуласнасці рэструктурыраваць і пралангіраваць праблемныя крэдыты».

У прыватнасці, прадстаўнікі агенцтва адзначаюць, што доўгатэрміновыя РДЭ «Беларусбанка» і «Белінвестбанка» «адлюстроўваюць слабую крэдытаздольнасць на самастойнай аснове і абмежаваны патэнцыял падтрымкі ад уладаў краіны ў выпадку неабходнасці». «Негатыўны» прагноз па гэтых рэйтынгах улічвае патэнцыял далейшага аслаблення іх плацежаздольнасці і валютнай ліквіднасці, а таксама верагодны працяг пагаршэння ўласных фінансавых пазіцый дзяржавы і, значыць, яе здольнасці аказаць падтрымку банкам.

Трэба адзначыць, што ў сакавіку гэтага года Fitch пагоршыла прагноз па доўгатэрміновых РДЭ сямі буйных беларускіх банкаў — «Белаграпрамбанка», «Белгазпрамбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка», «Белзнешэканамбанка», «БПС-Банка» і «Банка ВТБ» (Беларусь) са «стабільнага» да «негатыўнага». Сваё рашэнне агенцтва растлумачыла тым, што фінансавае становішча Беларусі ў чацвёртым квартале 2010 года і пачатку 2011-га значна пагоршылася, і ў кароткатэрміновай перспектыве можа пагоршыцца яшчэ больш.

Таксама ў сакавіку яшчэ два вядучыя рэйтынгавыя агенцтвы свету панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі. Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з «В+" да «В», а доўгатэрміновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце — з «ВВ» да «В+», прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах «негатыўны». Moody’s Investors Service знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт — з «B1» да «B2».

22 ліпеня Moody`s панізіла таксама доўгатэрміновыя дэпазітныя рэйтынгі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце шасці беларускіх банкаў — дзяржаўных «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белінвестбанка», «Белпрамбудбанка» і «МТБанка», а таксама банка «Масква-Мінск» (беларуская «дачка» «Банка Масквы»). Доўгатэрміновы дэпазітны рэйтынг «Белпрамбудбанка» быў паніжаны да «B1» з «Ba3», усіх астатніх банкаў — да «B3» з «B2», прагноз па ўсіх рэйтынгах «негатыўны». Такое рашэнне агенцтва прыняло ў сувязі з абмежаваным знешнім фінансаваннем, дэфіцытам замежнай валюты, істотнай дэвальвацыяй беларускага рубля, магчымым пагаршэннем сітуацыі ў банкаўскай сістэме, а таксама заклапочанасцю палітычнымі і эканамічнымі наступствамі абмежавання знешняй ліквіднасці.

Між тым, на думку міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова, ацэнкі рэйтынгавых агенцтваў не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі ў эканоміцы. «На наш погляд, неабходна ацэньваць у большай ступені патэнцыял эканамічнага развіцця, чым даваць імгненную ацэнку тым ці іншым эканамічным індыкатарам», — заяўляў Снапкоў на брыфінгу ў Мінску 31 сакавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст перайшоў у «Гомель», каб зарабіць. Але праз пяць дзён яго звольнілі — з-за майкі з надпісам F*ck Gomel

Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў5

ЗША ўвядуць візавы заклад для грамадзян некаторых краін. Ён можа дасягаць 15 тысяч даляраў2

Вячорка: Не ведаю, што Краўцоў умее рабіць рукамі, на практыцы. Вельмі шмат блазнавання39

Беларускі музыка ўзяў удзел у фестывалі «Таўрыда.Арт» у акупаваным Крыме3

Грозеў расказаў, як агенты расійскіх спецслужбаў пранікалі ў яго дом і як дачка зняла аднаго з іх2

У Жлобіне ліквідуюць знакамітую фабрыку, дзе робяць штучнае футра1

«Паспалітае рушэнне» Сяргея Бульбы згарнула дзейнасць11

«Дзяруць курэй і гусей». Вёску ў Клецкім раёне тэрарызуюць сабакі, але ЖКГ кажа, што яны занадта хітрыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць