Грамадства11

Норма аб альтэрнатыўным пакаранні для наркаманаў можа быць унесеная ў беларускае заканадаўства

У сувязі са зваротамі грамадзян Міністэрства юстыцыі Беларусі вывучыла пытанне аб магчымасці ўжывання як альтэрнатывы пакарання ў дачыненні да асобаў, што пакутуюць на наркаманію і ўчынілі злачынства, прымусовых мераў бяспекі і лячэння ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Мінюсце.

Як адзначаюць у ведамстве, у шэрагу еўрапейскіх краін (Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах), калі правапарушэнне звязанае з наркотыкамі і ўчыненае асобай, якая фізічна або псіхалагічна нарказалежная, перавага аддаецца стратэгіі грамадскага або медыцынскага ўздзеяння на парушальніка без ужывання да яго мераў крымінальнай адказнасці. Пры гэтым гаворка ідзе аб парушэнні закона, якое не ўяўляе значнай небяспекі для грамадства.

Акрамя таго, у Расійскай Федэрацыі цяпер разглядаецца пытанне аб магчымасці прызначэння асобе, што пакутуе на наркаманію, за злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі і звязаная з абаротам наркотыкаў, абавязковага праходжання курса лячэння з адначасовай адтэрміноўкай адбыцця пакарання.

У Беларусі арт. 100 КК прадугледжвае магчымасць прызначэння судом прымусовых мераў бяспекі і лячэння ў дачыненні да людзей, якія здзейснілі злачынствы і якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксiкаманiю, нароўні з пакараннем (гэта значыць, у дадатак да яго).

У той жа час у апошнія гады ў развіцці крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў Беларусі назіраецца тэндэнцыя адыходу ад карнага ўхілу. Гэта, як адзначаюць у Мінюсце, датычыць і прававых нормаў, і практычнай дзейнасці органаў крымінальнага пераследу і судоў. Гэта знайшло сваё адлюстраванне і ў палажэннях Канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мераў крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання, зацверджанай прэзідэнтам Беларусі.

У сувязі з гэтым Мінюст лічыць, што пытанне аб магчымасці прымянення прымусовых мераў бяспекі і лячэння як альтэрнатывы абмежавання або пазбаўлення волі можа быць разгледжанае ў распрацоўваным праекце закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць