Услед за аматарскім фотаблогам, прысвечаным рабаўнікам, сталі з’яўляцца фотажабы прагных да халявы.
Услед за аматарскім фотаблогам, прысвечаным рабаўнікам, сталі з’яўляцца фотажабы прагных да халявы.
Ідэя скласці фотабанк тых, хто рабуе брытанскія крамы ў часе беспарадкаў, увасобленая адным з блогераў, атрымала працяг. Цяпер у інтэрнэце пачалі масава з’яўляцца фотажабы рабаўнікоў. На адным з такіх калажаў прэм’ер-міністр на прэс-канферэнцыі Дэвід Кэмеран абяцае марадзёрам жорсткія меры, а тыя ў той момант выцягваюць з вокнаў урадавага будынку аргтэхніку. На другім — марадзёры нясуць з крамы … катоў. А на трэцім чорнаскуры брытанец на фоне полымя выгульвае цэлы вывадак рознакаляровых пудзеляў.
Фотажабы акумулюцца на спецыяльна створаным 10 жніўня блогу Photoshoplooter. І, як выглядае, пакуль ён спраўляецца з задачай.
Каментары