Ежа1515

Пакуль свінні падрастаюць, крамы пустуюць: па Гомелі ў пошуках мяса

Чарговы працоўны тыдзень ў Гомелі зноў выявіў адсутнасць у гарадскіх крамах свініны і ялавічыны.

У буйной краме «Асарці» на вуліцы Перамогі ў продажы меліся толькі куры. Ні свініны, ні ялавічыны.

Дырэктар крамы Васіль Шаўчук: «Дзесяць хвілін таму ў мяне прынялі заяўку на свініну. Хутка будзе. Мясакамбінаты спасылаюцца на няхватку сыравіны. Мы заяўку даем пастаянна. Калі бывае магчымасць, яе выконваюць. Імкнемся працаваць з усімі вытворцамі, але як атрымліваецца, тое і маем. Відаць, ёсць нейкія часовыя цяжкасці — нам не тлумачаць.

Проста спасылаюцца на недахоп сыравіны».

Вельмі маркотна выглядае мясная вітрына ў краме «Родная старонка» на праспекце Леніна. Уражанне такое, што тут даўно наступіў «ледніковы перыяд». Выразна бачны хіба толькі свіныя ногі, іншае нават цяжка разабраць. Тлумачэнні дае загадчыца крамы: «Гэта — фарш, ногі. Што там у нас далей ідзе? Ныркі. Субпрадукты ў нас таксама не ўсе і не заўсёды. Заяўкі мясакамбінат не ўсе выконвае. У асноўным бярэм з гомельскага. Як тлумачаць на мясакамбінаце,

зараз у іх няма сыравіны».

Разнастайнасцю не вызначаецца і мясная вітрына фірмовай крамы Гомельскага мясакамбіната, што месціцца на праспекце Леніна, за дзвесце метраў ад аблвыканкама. На вітрыне — сальная свініна па 25 тысяч рублёў, эскалоп у латочку і субпрадукты.

Дырэктарка крамы ад каментару адмаўляецца. Затое прадавачка кажа, што яшчэ зусім нядаўна асартымент прадукцыі быў значна лепшым: «У нас яшчэ тыдзень таму была паляндвіца, асобна шыйная частка, эскалопная, філейка цэлая.

Былі, былі, але ўжо ўсё прадалі. Зараз, відаць, няма запасаў».

Бедна выглядалі і вітрыны фірмовай крамы саўгаса-камбіната «Сож» на вуліцы Кірава. Ляжалі бачок парасяціны, субпрадукты і дзве вялікія свіныя галавы.

У камерцыйным аддзеле камбінату «Сож» адсутнасць мяснога асартыменту ў сваіх крамах тлумачаць проста: забойны цэх часова не працуе, да верасня свінні падрастаюць: «На дадзены момант у нас закрыты забойны цэх, таму мы не забяспечваем. Казалі, што да верасня. Думаю, у сярэдзіне верасня ўсё будзе. Часова проста зачынены, пакуль падгадоўваем свіней».

Гамяльчук, які наведваў фірмовую краму, гэтак выказаўся адносна дэфіцыту мяса: «У горадзе нідзе няма мяса.

Справа ў тым, што яго скупляюць расіяне і хахлы. Мяса знікла з прылаўкаў».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд27

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць